Чым часьцей Лукашэнка запэўнівае ў тым, што ягоныя сыны «наеліся прэзыдэнцтва» і што «нават у страшным сьне ня могуць уявіць сябе на ягоным месцы», тым большая верагоднасьць таго, што менавіта дынастычную перадачу ўлады ён рыхтуе беларусам.
Лукашэнка больш не абяцае беларусам, што неўзабаве сыдзе. Але і гэтыя выбары, і абвешчаная ім «пяцігодка якасьці» могуць стаць для яго апошнімі.
Гістарычныя траўмы колішніх імпэрый не загойваюцца даўжэй, чым многім здаецца.
На трыццаць першым годзе пры ўладзе, рыхтуючыся да сёмага прэзыдэнцкага тэрміну, Лукашэнка абяцае, што ў наступнай пяцігодцы «зробіць усё, каб краіна назаўжды забыла праблему захаваньня сваёй дзяржаўнасьці».
Чым большую лічбу «ўсенароднай падтрымкі» агучвае дыктатура падчас чарговых «выбараў», тым бліжэйшым можа быць крах шматгадовай тыраніі.
На працягу некалькіх мінулых тыдняў уражаны сьвет са зьдзіўленьнем назіраў за тым, як Сырыя імкліва перастае быць сфэрай улыву Масквы — бяз колькі-небудзь прыкметнага супраціву з боку апошняй.
Менавіта ў гэты момант на нашых вачах зьяўляюцца цьмяныя абрысы будучых украінска-расейскіх межаў, якія на доўгія гады (а хутчэй за ўсё, на дзесяцігодзьдзі) стануць лініямі, якія падзеляць ня толькі дзьве краіны, але і эўрапейскі кантынэнт.
Прэзыдэнцкія выбары 2025 году — першыя за мінулыя тры дзесяцігодзьдзі, на якіх у Аляксандра Лукашэнкі няма рэальных супернікаў.
Ці здольны Лукашэнка захаваць у Беларусі рэпрэсіўны дыктатарскі рэжым у выпадку, калі ў Расеі адбудуцца істотныя палітычныя зьмены?
Лукашэнку яўна трывожыць тое, што ў сьвеце яго перастаюць успрымаць як самастойную палітычную фігуру, здольную прымаць рашэньні, адрозныя ад тых, якія надыктоўвае Пуцін і якія хоць бы ў драбніцах не супадалі б з рэчышчам расейскай палітыкі.
Чаго асьцерагаецца Лукашэнка, шматкроць паўтараючы свае прэтэнзіі на месца за сталом будучых перамоваў, за якім будзе вырашацца зыход расейска-ўкраінскай вайны? Разважае Віктар Багдзевіч.
Магчыма, самае красамоўнае выказваньне Лукашэнкі апошняга часу пра сваю датычнасьць да расейскай агрэсіі супраць Украіны: «Гэта я яшчэ па мінімуму ўцягнуты ў гэты канфлікт. А можна сказаць, увогуле ня ўцягнуты».
Маючы ў суседзях моцную агрэсіўную імпэрыю, маленькія краіны часам апынаюцца перад незайздросным выбарам паміж кепскім і вельмі кепскім варыянтамі ўласнай будучыні.
Лукашэнку турбуюць маштабы ўцёкаў насельніцтва з краіны. Але ў тых умовах, калі трон аднаасобнай улады хістаецца, небясьпека для ўстойлівасьці ўласнага рэжыму яго непакоіць значна больш, чым зьніжэньне колькасьці падаткаплатнікаў.
Што замоўчвае Лукашэнка, калі раз за разам агучвае свае страхі пра пагрозу, якая нібыта ідзе з-за Бугу. І пры якіх абставінах такая пагроза можа стаць рэальнай — але не для беларускай дзяржавы, а для ягонага асабістага рэжыму.
Дыктатарам, перакананым у сваёй пажыцьцёвай уладзе, няма патрэбы хаваць уласныя багацьці ў выглядзе замежных банкаўскіх рахункаў ці складзеных недзе ў бункерах залатых зьліткаў. Па-сапраўднаму іх цікавяць каштоўнасьці зусім іншага кшталту.
Добра аплочаныя найміты, а таксама рэжым палітычных рэпрэсій і агрэсіўная прапаганда – пуцінскі рэцэпт ад антываенных пратэстаў і настрояў, які значна паўплываў на ўспрыманьне цяперашняй вайны ў расейскім грамадзтве.
Санкцыянуючы ў 2021 годзе «зачыстку» незалежных СМІ, Лукашэнка абяцаў, што іншадумства і разнастайнасьць меркаваньняў у Беларусі захаваюцца. Што ж адбылося насамрэч?
Імкненьне «падправіць» дзяржаўныя межы, перакроіць іх на свой капыл, «аднавіць гістарычную справядлівасьць», «вызваліць» суайчыньнікаў, якія «стогнуць пад іншаземным панаваньнем» — самы кароткі шлях да вайны.
Загрузіць яшчэ