Галоўны няштатны інфэкцыяніст Міністэрства здароўя прафэсар Ігар Карпаў расказаў, што 8 з 37 відаў каранавірусаў могуць выклікаць хваробы, прычым ня толькі рэсьпіраторныя, але і кішачныя інфэкцыі. У трох беларусаў, у якіх пацьвердзіўся дыягназ, тыповых сымптомаў каранавірусу няма.