Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджанская нафта неўзабаве будзе ў Беларусі


Нафтавая помпа-журавель на тле хмарачосаў Баку
Нафтавая помпа-журавель на тле хмарачосаў Баку

Прэсавы сакратар «Белнафтахіму» Аляксандар Цішчанка паведаміў Свабодзе, што прыкладна праз тыдзень першая нафта з Азэрбайджану паступіць на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод.

Усяго з Азэрбайджану будзе пастаўлена 3 танкеры нафты — агульным абʼёмам 250 тысяч тонаў.

Першы танкер з 90 тысячамі тонаў нафты 5 сакавіка ўвечары выйшаў з турэцкага порту Джэйхан.

Другі танкер з 80 тысячамі тонаў нафты днямі выйдзе з Новарасійску.

Трэці танкер з азэрбайджанскай нафтай абʼёмам 85 тысяч тонаў накіруецца прыблізна 20 сакавіка з грузінскага порту Супса.

Усе тры партыі нафты будуць дастаўлены ў Адэскую вобласьць, у порт «Південний», адтуль нафту запампуюць у трубаправод Адэса — Броды, а праз Броды трубаправодам «Дружба» на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод.

Паводле «Белнафтахіму», Дзяржаўная нафтакампанія Азэрбайджану можа паставіць у Беларусь у 2020 годзе да 1 мільёна тонаў нафты.

НПЗ пакуль працуюць на палову магутнасьці

Паводле Аляксандра Цішчанкі, усе беларускія НПЗ зараз працуюць.

«Рэжым давялося крыху „падціснуць“, але так, што свой рынак мы забясьпечваем нафтапрадуктамі цалкам, пакуль дэфіцыту паліва не ўзьнікае», — кажа прэс-сакратар «Белнафтахіму».

Усяго беларускія НПЗ за першыя два месяцы перапрацавалі каля 1,8 мільёна тонаў нафты (папярэдне плянавалі перапрацаваць каля 4 мільёнаў).

Ці 8 сакавіка чарговы раз падаражэе аўтамабільнае паліва?

Дакладнага адказу на гэтае пытаньне Свабоды Аляксандарт Цішчанка ня даў.

«Не магу гарантаваць, што не павысяць. Зараз ідуць разьлікі. Тут шмат фактараў, і залежыць усё не ад нашага жаданьня, а ад магчымасьцяў. Мы хацелі б не павышаць, але часам абставіны вымушаюць, няма куды падзецца. Гэта не субʼектыўнае рашэньне, а абʼектыўнае», — патлумачыў ён.

Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь. Што здарылася

  • 1 студзеня 2020 году Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь, але расейская нафта працягвае паступаць транзытам празь Беларусь у Эўропу.
  • Беларусь і Расея дагэтуль не дамовіліся пра пастаўкі нафты ў 2020 годзе, хоць Лукашэнка і Пуцін вялі перамовы 30 і 31 сьнежня.
  • Прыняты толькі «індыкатыўны балянс»: Расея можа паставіць 24 млн тонаў нафты на год. У 2019-м столькі і паставілі: 18 млн т пайшлі на перапрацоўку, яшчэ 6 млн т на «перамытненьне». Паводле эканаміста Яраслава Раманчука, Беларусі на ўласныя патрэбы хапае 6–7 млн тонаў — астатняе ішло на нафтапрадукты для экспарту або на «перамытненьне».
  • 31 сьнежня 2019 году Лукашэнка даручыў завозіць нафту з партоў Балтыі і залучыць альтэрнатыўныя пастаўкі праз магістральны нафтаправод «Дружба».
  • Пакуль Мазырскі НПЗ пачаў атрымліваць нафту толькі ад кампаніі расейскага алігарха Гуцэрыева — чакаецца пастаўка ўсяго 750 тысячаў тонаў.
  • Беларусь дамовілася пра імпарт 80 тонаў нарвэскай нафты Johan Sverdrup з пастаўкай у літоўскі порт Клайпеда. У Беларусі чакаюць пачатку разгрузкі ўвечары 22 студзеня. Перавалка і транспарт да НПЗ чыгункай будуць каштаваць больш за 20 даляраў за тону.
  • Гатоўнасьць транспартаваць нафту ў Беларусь на пастаяннай аснове ўжо выказалі суседнія Латвія (магчымыя аб’ёмы не абвяшчаліся) і Літва (да 3 млн тонаў на год​). Пры чым Літва гатовая дастаўляць і газ. Па стане на 21 студзеня «Белнафтахім» мае «практычна гатовыя кантракты» на альтэрнатыўныя пастаўкі.
  • Беларускія НПЗ у першай палове студзеня працавалі на леташніх запасах, аб’ёму якіх хапала прыкладна на 20 дзён працы. Экспарт нафтапрадуктаў Беларусь часова прыпыняла ад 1 студзеня, аднавіла ад 21-га.
  • Паводле неафіцыйных зьвестак «Інтэрфаксу», Беларусь прапанавала рэалізаваць варыянт разавай пастаўкі нафты з рэсурсаў незалежных пастаўшчыкоў з мэтай павелічэньня запасаў сыравіны на НПЗ на час правядзеньня перамоваў.
  • Публічна ж Лукашэнка 21 студзеня паставіў задачу зьнізіць пастаўкі нафты з Расеі да 30-40% ад неабходных аб’ёмаў: «працэнтаў 30 мы павінны з Балтыкі завозіць і працэнтаў 30 праз Украіну». Пастаўкі з Казахстану, заявіў ён, заблякавала Расея.
  • Менск і Масква дасюль не ўзгаднілі кампэнсацыю за расейскі падатковы манэўр. У беларускі бюджэт-2020 закладзеныя страты ў памеры 951 млн рублёў.
  • Расея дагэтуль не кампэнсавала Беларусі страты за пастаўкі бруднай нафты ў красавіку 2019 году — толькі 20 студзеня 2020-га дамовіліся пра падыходы і мэтодыку кампэнсацыі.

Беларусь — адзіная краіна ў сьвеце, якая багацее на суседзкай нафце, — эканаміст

Дзе браць нафту, калі не ў Расеі, і колькі страчвае Беларусь ад прыпыненьня паставак? Тлумачым разам з экспэртам

Усё пачалося з Пуціна. Кароткая гісторыя нафтагазавых канфліктаў Беларусі і Расеі

Ці ўратуе Беларусь эўрапейская нафта? Разьбіраемся з экспэртамі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG