Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эканаміст: міністар Круты выказаў прыватную думку пра патрабаваньні МВФ


The seal of the International Monetary Fund is seen on a headquarters building in Washington
The seal of the International Monetary Fund is seen on a headquarters building in Washington

Міністар эканомікі Дзьмітры Круты ў інтэрвію тэлеканалу «Беларусь-1» заявіў, што МВФ ня будзе патрабаваць ад Беларусі падвышэньня тарыфаў на камунальныя паслугі і прыватызацыі дзяржпрадпрыемстваў.

На думку навуковага супрацоўніка Беларускага дасьледча-адукацыйнага цэнтру BEROC Зьмітра Крука, чыноўнік выказаў сваю прыватную думку.

Зьміцер Крук
Зьміцер Крук

Эканаміст Зьміцер Крук адзначае: няма ніякага афіцыйнага пацьверджаньня, што перамовы з МВФ пачнуцца неўзабаве, няма афіцыйнай інфармацыі пра чарговую праграму МВФ.

«Нават калі перамовы і адбудуцца, то сама меней праз год ці пазьней. І калі будзе праграма ад МВФ, я зусім ня ўпэўнены, што там ня будзе патрабаваньняў такога роду. Як мне здаецца, Круты меў на ўвазе тое, што тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі даведзены да больш-менш рацыянальнага ўзроўню (ёсьць пытаньні да таго, як яны фармуюцца, але гэта асобная тэма)», — кажа эканаміст.

Што тычыцца прыватызацыі дзяржаўных прадпрыемстваў, на апошніх перамовах з МВФ гаворка ішла пра падрыхтоўчыя фазы, пра тое, каб правесьці маштабную дыягностыку, каб разумець, у якім стане знаходзяцца тыя ці іншыя прадпрыемствы, перакананы Зьміцер Крук.

«І, магчыма, тое, што меў на ўвазе спадар Круты — гэта проста ягоныя думкі, з чаго можна пачаць. Але ж ці будзе тая праграма з МВФ, ці ёсьць там нейкі прагрэс — гэта, наколькі я разумею, на сёньняшні дзень падвешанае пытаньне», — мяркуе Зьміцер Крук.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG