Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ігар Гузь паведаміў у інтэрвію Свабодзе аб тым, што беларуская дзяржава дамагаецца экстрадыцыі ў Беларусь некаторых беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Ўкраіны.
Свабода адабрала 7 найбольш прыкметных падзей, якія адбыліся ў зоне баявых дзеяньняў на Данбасе за другі год вайны.
Зь 1 студзеня 2017 году адбудзецца паэтапнае штогадовае павышэньне на 6 месяцаў пэнсійнага ўзросту да дасягненьня мужчынамі 63 гадоў, жанчынамі — 58 гадоў.
Чаканая адстаўка прэм’ер-міністра Арсенія Яцанюка ня вырашыць усе палітычныя праблемы ва Ўкраіне, але створыць умовы для хоць бы часовай стабілізацыі. Такое меркаваньне ў інтэрвію Свабодзе выказаў украінскі палітоляг Уладзімер Фясенка.
Адмову ад ідэі разьмясьціць у Беларусі расейскую авіябазу можна лічыць вялікай перамогай беларускага кіраўніцтва, але пагроза беларускаму сувэрэнітэту ад гэтага ня зьнікла.
Адмова ад ідэі разьмясьціць у Беларусі расейскую авіябазу не выглядае канчатковым рашэньнем. Пра гэта сказаў у інтэрвію Свабодзе дырэктар Інстытуту палітычных дасьледаваньняў «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.
На катэдры інавацыйнага мэнэджмэнту Эканамічнага факультэту БДУ адбыўся сэмінар па тэме «Лібэральна-рынкавыя рэформы як пагроза эканамічнай і нацыянальнай бясьпецы Беларусі».
«Калі беларускі рэжым каго і баіцца, то выключна рабочых», — кажа лідэр незалежных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук у інтэрвію з нагоды 25-годзьдзя менскіх страйкаў.
Ваенныя дзеяньні ў Нагорным Карабаху аднавілі армяна-азэрбайджанскі канфлікт, які быў замарожаны ў 1994 годзе. Радыё Свабода адабрала 7 фактаў з гісторыі канфлікту ў Нагорным Карабаху, якія дазваляюць лепш зразумець сутнасьць цяперашніх падзей.
Нягледзячы на тое, што ўрэгуляваньнем канфлікту ў Нагорным Карабаху займаецца Менская група АБСЭ, Беларусь фактычна ніякага дачыненьня да перамоўнага працэсу ня мае.
За 20 гадоў праект пабудовы так званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі цалкам праваліўся, мяркуе Леанід Гозман.
На сёньня праект саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі цікавы кіраўніцтву дзьвюх краін у выглядзе дадатковай пляцоўкі для камунікацыі.
Аляксандар Лукашэнка сумняецца ў неабходнасьці далучэньня Беларусі да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, але даручае ўраду актывізаваць працэс уступленьня краіны ў яе.
Былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч распавёў Свабодзе пра сваё знаёмства з жыхаром Ваўкавыску Аляксандрам Агрэнічам, які паехаў на Данбас ваяваць за сэпаратыстаў.
Крэдыт у памеры 2 мільярдаў даляраў выдзеліць Беларусі Эўразійскі фонд стабілізацыі і разьвіцьця (ЭФСР). Перш транш чакаецца ўжо бліжэйшымі днямі.
Вярхоўны суд скасаваў штраф і адмяніў арышт тавару прадпрымальніцы Тацяне Паляковай, не падтрымаўшы аргумэнтаў Міністэрства па падатках і зборах.
Беларус Аляксандар Агрэніч, які ваюе на Данбасе супраць Украіны, сказаў Свабодзе, што агулам за «ДНР» і «ЛНР» ваюе каля 800 грамадзян Беларусі.
Паведамленьні расейскіх СМІ пра «беларускі сьлед» у брусэльскіх тэрактах маглі быць часткай інфармацыйнай кампаніі супраць Беларусі.
Апошнім часам акрэсьліўся трэнд на паляпшэньне беларуска-польскіх адносінаў,— заявіў Свабодзе выказаў аналітык BISS Дзяніс Мельянцоў.
Праваабаронцы будуць сачыць за выкананьнем правоў бізнэсоўцаў Юрыя Чыжа і Яўген Баскіна падчас сьледзтва і ўтрыманьня пад вартай, хоць самі гэтыя крымінальныя справы не ўваходзяць у кола інтарэсаў праваабаронцаў.
Загрузіць яшчэ