Цэны на нафту працягваюць зьніжацца, набліжаючыся да ўзроўню пачатку «нулявых».
Сёлетнія фінансавыя рэаліі мала спрыяюць таму, каб з размахам разьвітацца з адыходзячым годам і хлебасольна сустрэць новы. Пра адметнасьці сьвяткаваньня «з зацягнутымі паясамі» — лідэр гурту «Амплітуда сьмеласьці» Пётар Клюеў.
Адной з музычных неспадзяванак 2015 году стала прэзэнтацыя беларускамоўнай вэрсіі песьні «Сьнег» у выкананьні лідэра культавага расейскага гурта «Машина времени» Андрэя Макарэвіча. Аўтар перакладу — Юры Несьцярэнка, музыка і літаратар зь Бялынічаў.
У сьнежні 2014-га адзін з лідэраў беларускага рынку піва — адкрытае акцыянэрнае таварыства «Піўзавод Аліварыя» — «апгрэйдзіў» маркетынгавую стратэгію, узяўшы за аснову дзейнасьці амбітны лёзунг «З гонарам быць беларускім».
Экспэрты нафтавага рынку прадказваюць далейшае падзеньне цэнаў на нафту: некаторыя не выключаюць, што ў 2016 годзе кошт сыравіны абваліцца да 20 ці нават 15 даляраў за барэль.
Камэрцыйныя і дзяржаўныя кампаніі адмаўляюцца ад забаўляльных мерапрыемстваў для сваіх супрацоўнікаў, а рэстараны і кавярні ў пік сэзону ня маюць сьвяточных замоваў.
Гісторыя скрыпача і віялянчэліста, якія за паўгода скарылі шлях ад невядомых вулічных музыкаў да пазнавальнага струннага дуэту.
Эўрапейская камісія 18 сьнежня ўхваліла выкананьне Ўкраінай патрабаваньняў пляну дзеяньняў у справе візавай лібэралізацыі.
Бранская міжабласная вэтэрынарная лябараторыя выявіла істотнае перавышэньне масавай долі кансэрванту Е251 у беларускіх сырах з прадпрыемстваў, якія знаходзяцца на ўзмоцненым санітарным кантролі.
Зь Менску безь перасадак можна даляцець да Кіева, Адэсы, Запарожжа, Харкава.
У Менску прайшоў справаздачна-выбарны зьезд Беларускага саюзу дызайнэраў, па выніках якога на свой шосты тэрмін заступіў Зьміцер Сурскі.
Пасьля судовых працэсаў, ініцыяваных кампазытарам Алегам Моўчанам, удзельнікі гурту Naka напісалі ўласную музыку на верш Янкі Купалы.
Наш карэспандэнт паблукаў па тэрыторыі «Гарызонту», колішняга флягмана электроннай прамысловасьці.
Рэйтынгавае агенцтва Moody’s панізіла прагноз на 2016 год што да цэнаў на нафту гатунку Brent — ад 53 да 43 даляраў за барэль.
15 сьнежня ў Менску прайшла міжнародная канфэрэнцыя, на якой досьведам рэформаў зь беларускімі калегамі падзяліліся экспэрты з Грузіі, Казахстану, Літвы, Расеі, Эстоніі.
У Менску завяршыўся паказ дакумэнтальных фільмаў у межах польскага кінафэстываля WATCH DOCS. Ці не найбольшае эмацыйнае ўзрушэньне ў гледачоў выклікала стужка «Алепа. Запіскі зь цемры» польскага рэжысэра Міхала Пшэдлацкага пра вайну ў Сырыі.
Кіраўніцтва Нацыянальнага мастацкага музэю гатовае дапамагчы гарадзенскім калегам у ідэнтыфікацыі працы, аўтарства якой можа належыць заснавальніку супрэматызму Казіміру Малевічу.
Напярэдадні ў Менску прэзэнтаваны беларускамоўны варыянт фінскага нацыянальнага эпасу «Калевала». Аўтар перакладу з мовы арыгіналу — перакладчык Якуб Лапатка, які ад пачатку 1990-х жыве і працуе ў Фінляндыі.
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзэнтацыя беларускага перакладу вершаванага фінскага эпасу «Калевала». Твор перакладзены на 60 моваў сьвету, беларуская ў гэтым сьпісе стала 61-й.
Футбольны клюб БАТЭ з Барысава завяршыў выступ у Лізе чэмпіёнаў, згуляўшы ў апошнім матчы групавой стадыі ўнічыю з італьянскай «Ромай».
Загрузіць яшчэ