«Трымаць ганчака — раўназначна таму, як трымаць парсючка. Дык сьвінка дасьць чыстага прыбытку ці мяса пад 200 кг, а ганчак за гэты час прынясе на такую ж суму стратаў. І жонка запытае: дзе грошы, чаму не ямо мяса зь лесу, а купляем? Апраўдваесься, што сабака малады, вучыцца... Шукаеш адгаворкі, чаму без здабычы, не накарміў сямʼю...», — як Павал Аляксейчык з Асіповічаў выправіўся за тысячы кілямэтраў вучыцца паляўнічай справе, а стаў дэпутатам, тэлемайстрам і сабачым заводчыкам.