На менскіх Вайсковых могілках ушанавалі памяць савецкіх салдатаў і афіцэраў, якія загінулі падчас вызваленьня беларускай сталіцы ў 1944 годзе.
Канадзкі спэцыяліст Дэйв Льюіс пакінуў пасаду галоўнага трэнэра зборнай Беларусі ў хакеі. Да канца чэмпіянату сьвету гэтыя абавязкі будзе выконваць ягоны расейскі асыстэнт Сяргей Пушкоў.
Хто ў каго вучыцца, Лукашэнка ў Пуціна ці Пуцін у Лукашэнкі, імкнучыся да пажыцьцёвага прэзыдэнцтва.
Прадстаўнікі Швэдзкай акадэміі пацьвердзілі, што прысуджэньне сёлетняй Нобэлеўскай прэміі па літаратуры адкладзена на 2019 год — тады будуць названыя адразу два ляўрэаты. Рашэньне прынятае ў сувязі з «падзеньнем даверу грамадзтва да Акадэміі».
4 траўня ў Даніі стартуе 82 чэмпіянат сьвету па хакеі, у якім бярэ ўдзел нацыянальная зборная Беларусі. Яна будзе выступаць у групе «А» разам з камандамі Швэцыі, Францыі, Расеі, Швайцарыі, Чэхіі, Аўстрыі і Славаччыны.
Мастацкая стужка рэжысэра Аляксея Туровіча «Жоўты пясочак», зьнятая паводле аднайменнага апавяданьня Васіля Быкава, уганараваная на міжнародным кінафэстывалі дэтэктыўных фільмаў і тэлепраграм праваахоўнай тэматыкі DetectiveFEST у Маскве.
Зварот быў распрацаваны на сустрэчы ў «Прэс-клюбе» кіраўнікоў інтэрнэт-выданьняў, мэдыяэкспэртаў, юрыстаў, прадстаўнікоў бізнэс-аб’яднаньняў.
29 красавіка 50-гадовы юбілей адзначае Алег Рудакоў — сябра Вялікай рады Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», актывіст беларускага руху ў Сыбіры. Ён гаспадар «Беларускай хаты» ў Іркуцку, заснавальнік Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага, адзін з кіраўнікоў Іркуцкага моладзевага клюбу «Крывічы».
29 красавіка з 1993 году адзначаецца ў сьвеце як Дзень памяці ахвяраў хімічнай зброі. Перадгісторыя зьяўленьня гэтай даты ў календары адсылае да падзеяў 100-гадовай даўнасьці, калі падчас Першай сусьветнай вайны варагуючыя бакі ўпершыню ўжылі нэрвова-паралітычны газ.
28 красавіка ў менскай арт-прасторы «Верх» правядуць мастацка-гістарычны фэстываль «Рэйтан».
26 красавіка ў Менску прайшоў сэмінар для кіраўнікоў фірмаў, прысьвечаны дзейнасьці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень». Гаварылі пра льготы і магчымасьці для беларускага бізнэсу ў гэтым парку.
Сьпявак, музыка, заснавальнік гурту Vuraj і арганізатар папулярных «Сьпеўных сходаў» Сяржук Доўгушаў пакінуў Беларускую дзяржаўную філярмонію, зь якой быў зьвязаны апошнія восем гадоў.
Кіраўніцтва Беларусі апантанае ідэяй стаць «вялікай хакейнай дзяржавай», хоць сродкаў на фінансава затратны від спорту яўна бракуе.
23 красавіка прэм’ер-міністар Сэрж Сарґсьян сышоў з пасады пасьля 10-дзённых шматтысячных акцый апазыцыі, якая абвінавачвала былога кіраўніка краіны ў спробе ўзурпацыі ўлады. Прэзыдэнт Армэніі Армэн Сарґсьян падпісаў указ, якім прыняў адстаўку ўраду.
Прэмʼер-міністар Арамэніі Сэрж Саргсьян падаў у адстаўку. Менавіта адстаўка Саргсьяна была галоўным патрабаваньнем пратэстаў, якія працягваюцца ў Армэніі 11-ы дзень. Падзею камэнтуюць беларускія экспэрты.
Пасьля 18 гадоў кіраваньня Аб’яднанай грамадзянскай партыяй Анатоль Лябедзька заявіў пра адмову балятавацца на чарговы тэрмін і мае засяродзіцца на дыскусійнай пляцоўцы ў рамках «Эўрапейскага дыялёгу».
Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Беларусі папрасілі кантраляваць, каб сакрэтную інфармацыю ня скралі праз «разумную» бытавую тэхніку нямецкага вытворцы Bosch.
Упершыню ахвотныя атрымаюць магчымасьць стажу ў беларускім праваабарончым сэктары. Ініцыятары конкурсу расказалі Свабодзе, чаго яны хочуць дасягнуць новым праектам.
Вярхоўная Рада 19 красавіка ўхваліла зварот прэзыдэнта да патрыярха Варфаламея аб наданьні граматы на аўтакефалію праваслаўнай царквы ва Ўкраіне. А ці можа падобная сытуацыя ў агляднай будучыні скласьціся ў Беларусі, дзе таксама існуе падзел паводле іерархічнага падпарадкаваньня?
Гэніка Лойку, аўтара помніка беларускаму першадрукару Францішку Скарыну ў сталіцы Малдовы, на адкрыцьцё не запрасілі.
Загрузіць яшчэ