Спартовая форма з выявай гістарычнага герба «Пагоня» — адна з самых рэдкіх у сьвеце, а таму надзвычай цэніцца ў калекцыянэраў. Амэрыканскі зьбіральнік расказаў Свабодзе, чаго яму каштаваў падобны рарытэт зь Беларусі.
Маскоўскі біёляг Дзьмітрый Жыцянёў адкрыў для сябе, што родныя браты ягонай бабулі былі віднымі асобамі ў Беларускай Народнай Рэспубліцы. Свабода даведалася, як мэтанакіраваныя пошукі зьвестак пра рэпрэсаваных продкаў прынесьлі нечаканы плён.
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры паведаміла, што пытаньне аб захаваньні прыбудоваў да званіцы на тэрыторыі комплексу Сьвята-Ўсьпенскага манастыра ў Жыровічах вырашана.
У сэрыі «Красный гид» маскоўскага выдавецтва «Эксмо» выйшла трэцяе, абноўленае выданьне даведніка для турыстаў аб Беларусі.
У 1991 годзе Ўладзімер Мулявін стварыў праграму «Вянок» на вершы Максіма Багдановіча. Песьню «Пагоня» з гэтага цыклю прапаноўвалі на гімн незалежнай Беларусі. Ці не за гэта заснавальнік «Песьняроў» трапіў у нацыяналісты?
25 гадоў таму Беларусь займела ўласную нацыянальную валюту — беларускі рубель. Расказваем цікавыя факты з гісторыі беларускіх грошай.
Кінарэжысэр Аляксей Туровіч накіраваў скаргі генэральнаму пракурору і міністру ўнутраных спраў з просьбай распачаць крымінальную справу за злоўжываньне ўладай на супрацоўнікаў Партызанскага РУУС Менску.
Нягледзячы на абяцаньні працягнуць сёлета чарговы этап рэстаўрацыі з кансэрвацыяй руінаў Крэўскага замка, работы на мурах так і не аднавіліся. Свабода высьвятляла, чаму праект замарозілі.
Сама меней 45 чалавек загінулі, два дзясяткі зьніклі бязь вестак, сотні параненых. Такія вынікі супэртайфуну «Хагібіс», які ў мінулыя выходныя абрынуўся на цэнтральныя і ўсходнія ўзьбярэжжы Японіі.
Пройдзе некалькі дзесяцігодзьдзяў, і вада стане галоўным багацьцем плянэты Зямля. Ці гатовая Беларусь паўдзельнічаць у разьмеркаваньні прыбыткаў ад прыроднай рэнты?
На адным з самых пазнавальных каталіцкіх храмаў Беларусі мяняюць стогадовую гліняную дахоўку на новы мэталёвы профіль, паведамляе сацыяльная супольнасьць «Навіны Вілейкі і Вілейшчыны».
Жыхары двух сельсаветаў на Смаргоншчыне — Залескага і Сінькоўскага — пачалі збор подпісаў да раённых і абласных уладаў супраць дэградацыі статусу «аграгарадок».
8 кастрычніка ў Вільні адбылося паседжаньне дзяржаўнай камісіі ў справе перапахаваньня паўстанцаў 1863 году, чые парэшткі на пачатку 2017-га былі знойдзеныя на Гедзімінавай (Замкавай) гары.
У Грузіі зарэгістраваны Міжнародны камітэт захаваньня незалежнасьці Беларусі імя Кастуся Каліноўскага (Kastus Kalinowsky International Committee for Preservation of Independence of Belarus).
Грамадзяне Беларусі, якія на пачатак кампаніі перапісу больш як год знаходзіліся на тэрыторыі замежных дзяржаў, у перапісе ўдзельнічаць ня могуць.
Цягам 4–30 кастрычніка ў Беларусі пройдзе перапіс насельніцтва пад лёзунгам «Погляд на рэчаіснасьць — крок у будучыню». Папярэдняя кампанія праводзілася 10 гадоў таму. Свабода высьвятляла, ці ёсьць прынцыповая розьніца паміж сёлетнім перапісам і аналягічным маніторынгам 2009 году.
4 кастрычніка стартуе перапіс насельніцтва. Аднак у ім ня змогуць удзельнічаць тыя грамадзяне Беларусі, якія апошні год не жылі ў краіне. А вось іншаземцы, якія тут нават транзытам, будуць перапісаныя.
3-4 кастрычніка ў Жытоміры пройдзе ІІ Форум рэгіёнаў Украіны і Беларусі, які наведаюць вышэйшыя кіраўнікі дзьвюх дзяржаў — Уладзімір Зяленскі і Аляксандар Лукашэнка. Іх сустрэча мае адбыцца ў пятніцу. Гэта будзе першае вочнае знаёмства палітыкаў — вэтэрана і пачаткоўца.
4 кастрычніка ў Беларусі стартуе кампанія перапісу насельніцтва. Перад яе пачаткам у сацыяльных сетках узьнікала традыцыйная спрэчка: ці сумленна «запісвацца ў беларускамоўныя», калі размаўляеш па-расейску?
Канфлікт у АГП: дэлегаты пазачарговага зьезду прынялі рашэньне адмовіць Ганне Канапацкай у паўторным вылучэньні кандыдатам у дэпутаты, тая на знак пратэсту заявіла аб прыпыненьні сяброўства ў партыі.
Загрузіць яшчэ