Ян Максімюк
Нарадзіўся ў 1958 у вёсцы Ляхí на Падляшшы (Польшча). Скончыў фізычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту.
Працаваў настаўнікам ангельскай мовы і журналістам беларускамоўнага тыднёвіка «Ніва» ў Беластоку, перакладчыкам пры амбасадзе ЗША ў Варшаве. Ад 1998 — на Радыё Свабода ў Празе: спачатку як палітычны аналітык РСЭ/РС, ад 2008 — супрацоўнік Беларускай службы.
Шмат гадоў быў вядучым перадачы «Званочкі», дзе адказваў на пытаньні заўзятых слухачоў Свабоды. Аўтар і рэдактар культуралягічных рубрык «Варта», «Café Europa», «Музыкалка». Рэдагаваў цыкль міні-эсэ «Сто словаў», які выйшаў кнігай у Бібліятэцы Свабоды (2017). У Фэйсбуку вядзе суполку «Толькі пра літаратуру».
Аўтар гістарычнага досьледу «Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне, 1945-1950» (1994) і кнігі літаратурных эсэ «Словы ў голым полі» (2011). Пераклаў каля дзясятка кніг зь беларускай мовы на польскую (Уладзімер Арлоў, Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Адам Глобус, Алесь Разанаў) і зь іншых эўрапейскіх моваў на беларускую (Богуміл Грабал, Джэймс Джойс, Патрык Мадыяно).
Аўтар Ян Максімюк
-
16:13, 03 верасень 2015
Самота беларускага пісьменьніка
Ян Максімюк падводзіць вынікі першых 50 літанкетаў Свабоды.
-
10:59, 21 жнівень 2015
На Спаса ў Кленіках
Нараджэньне жыцьця і яго канец зашморгваюцца ў адзін сымбалічны вузел.
-
11:59, 01 ліпень 2015
Натальля Батракова: «Мне нічога зь неба ня ўпала»
-
11:33, 21 красавік 2015
Азбука для памерлых
«Па-руску» на Падляшшы значыць нешта іншае, чым у Менску.