Чытаю нямецкамоўны раман паралельна зь перакладам. Спрабую такім чынам мабілізаваць сваю памяць дзеля засваеньня новай лексыкі. Гэта забірае менш часу, чым калі карыстацца Google Translate або папяровым слоўнікам.
Захапляюся сумленнасьцю польскага перакладчыка. Ён не прапускае ніводнага слова арыгіналу і не дадае ад сябе ніводнага слова, якога ў арыгінале няма. Ідэальная нагода, каб зубрыць новыя слоўцы.
Аднак увесь час нечага мне не хапае, каб карпатлівую працу перакладчыка адчуваць як літаратуру. Магчыма, яму ня варта было перакладаць так дакладна; магчыма, трэба было дадаваць нешта ад сябе.
Translatio — больш складаны і таямнічы працэс, чым толькі перанос слова з аднаго слоўніка ў іншы.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org
Самае папулярнае
1