Жыхары вёскі Жычын Бярозаўскага раёну абурыліся плянамі ўладаў асушыць невялікае балота побач зь вёскай. Вяскоўцы паскардзіліся нават у міністэрства, пасьля чаго чыноўнікі заявілі, што балота асушаць ня будуць.
Белкаапсаюз — дзяржаўны манапаліст у гандлі на вёсцы і ў райцэнтрах — працуе сабе на страту. Агулам па краіне страты гэтага дзяржаўнага рытэйлу склалі 75 мільярдаў рублёў.
У Івацэвіцкім райвыканкаме лічаць, што пытаньне пераводу школы ў Гошчаве на расейскую мову навучаньня ня мае пад сабой падставаў. А вось меркаваньні жыхароў Гошчава падзяліліся.
Жыхарка вёскі Гошчава ініцыюе перавядзеньне мясцовай школы зь беларускай на расейскую мову навучаньня. Юлія Папко, маці двух дзяцей, перакананая, што родная мова не патрэбная дзецям, бо ў будучыні будзе ствараць для іх толькі перашкоды.
Парнікі ў Альшанах — у 99 адсоткаў жыхароў. Нават сям’я пэнсіянэраў, якім ужо за 80, трымае парнік на тры соткі. Але гэтак было не заўсёды.
Яшчэ ў 1950-я гады мінулага стагодзьдзя ў Давыд-Гарадку на Століншчыне жылі цыганы. Цяпер на шэсьць тысяч жыхароў тут амаль паўтысячы — цыганы.
Журналісты Свабоды наведалі палескую вёску Аброва, дзе зьберагаюцца традыцыі народнага рамяства і нематэрыяльнай культуры.
Рэпартаж Свабоды зь Бялай-Падляскі за два тыдні да ўступленьня ў сілу ўказу № 40, які моцна абмяжуе ўвоз грамадзянамі тавараў у Беларусь — і ўжо спалохаў польскіх гандляроў.
Упершыню за апошнія 7 гадоў Беларусь наведвае міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі. У суседняй Польшчы сочаць за гэтым візытам, асабліва пільна — у падляскім ваяводстве, жыхары якога жывуць з памежнага гандлю зь Беларусьсю.
Рэпартаж карэспандэнтаў Свабоды з радзімы арыштаванага алігарха Юрыя Чыжа, вёскі Сабалі Бярозаўскага раёна.
90-гадовая жыхарка Спорава Алена Дзьмітручына славіцца ў вёсцы сваімі вершамі. Адзін зь іх яна прысьвяціла Аляксандру Лукашэнку.
У калег Сяргея Пінчука становіцца болей працы. Ад чэрвеня мінулага году штодзень прыходзяць патрабаваньні пачатку працэдуры банкруцтва. Чаму так адбываецца і чаму ўсё горш, чым у 2011 годзе?
З 2008 па 2013 год «Івацэвічдрэў» атрымаў 34 крэдыты на 111 506 823,7 эўра, 147 551 728,79 расейскіх рублёў, 171 031,36 даляра ЗША. Але і пасьля гэтага прадпрыемства застаецца неканкурэнтаздольным.
У некаторых паселішчах у самым цэнтры беларускага Палесься ў студнях зьнікла вада. Найбольш гэтая праблема закранула вёскі ў ваколіцах Давыд-Гарадка.