У парадку вызначылі шэсьць мэтаў, зь якімі можа праводзіцца «апытаньне з выкарыстаньнем паліграфу», але пяць зь іх засакрэцілі.
Праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка ня мае магчымасьці кантактаваць з адвакаткай, якую прызначылі яго абараняць у крымінальнай справе, заведзенай супраць яго ў Гомлі ў парадку спэцыяльнага вядзеньня, завочна.
21 траўня ў сьвеце чарговы раз адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.
У Кацярыны, якая з палітычных прычын пакінула Беларусь з чацьвярымі дзецьмі, здарылася бяда. Яе 20-гадовай дачцэ Дашы патрэбна тэрміновая апэрацыя для выдаленьня пухліны. Расказваем гісторыю сям’і.
Свабода пагаварыла зь беларусамі, якія зараз жывуць за мяжой і бралі там удзел у акцыях пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.
15 траўня на гадавым сходзе Нарвэскага ПЭНу, філіі ўсясьветнага абʼяднаньня пісьменьнікаў за свабоду слова, у яго ганаровыя сябры ўрачыста прынялі зьняволенага праваабаронцу Алеся Бяляцкага.
Цягам дня расейскія войскі абстралялі Харкаўскую вобласьць, Дніпро, Мікалаеў і Херсон.
Дызайн ад валянтэраў і мэрч за свае грошы. Распыталі арганізатараў і ўдзельнікаў выбараў новага складу КР пра фінансавыя выдаткі на кампанію.
14 траўня ў Грузіі прынялі «закон аб іншаземных агентах». Беларусы, якія жывуць у Грузіі, расказалі, што на тбіліскіх акцыях сілавікі нашмат больш лагодныя, чым у Беларусі.
Сёмы, апошні эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі. Гэтая частка пра тое, што пасьля адбыцьця тэрміну былы палітвязень ці былая палітзьняволеная не становяцца свабоднымі людзьмі і могуць зноў трапіць за краты. Гэта дзявяты круг пекла.
20 траўня ў Гомельскім абласным судзе пачнецца разгляд крымінальнай справы за «здраду дзяржаве». Абвінавачаных пяцёра, трое зь іх — бацька, маці і сын Прохаравы. Расказваем, што вядома пра ўсіх фігурантаў.
Яна не пагадзілася, пайшла ў суд супраць Дзяржаўнай міграцыйнай службы Ўкраіны і выйграла яго. Суд прызнаў, што адсутнасьць дзейнага пашпарта Беларусі не зьяўляецца доказам незаконнасьці знаходжаньня на тэрыторыі Ўкраіны, калі ёсьць дзейны дазвол на жыхарства.
Па стане на 13 траўня ў Беларусі 1374 палітвязьні, прызнаныя праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітвязьняў можа быць большая.
20 траўня споўніцца 70 гадоў ад выхаду ў этэр першай беларускамоўнай перадачы Радыё Свабода (тады — Радыё Вызваленьне). З нагоды юбілею мы пагутарылі зь Вячкам Станкевічам — дырэктарам Беларускай службы Радыё ў пэрыяд найвялікшых надзеяў і расчараваньняў беларускіх дэмакратаў.
Трое сваякоў актывістаў, якія вымушана выехалі зь Беларусі за мяжу, расказалі Свабодзе, наколькі ім страшна далей заставацца на радзіме і што іх хвалюе найбольш, калі рэпрэсаваных блізкіх ужо няма ў краіне
Тэст на падсьвядомую моўную памяць. Праверце, ці ў вашай галаве гучаць вершы, якія калісьці завучвалі ў школе або чулі іх, пакладзеныя на музыку, — выберыце правільную рыфму. Гуглем не карыстацца! ;-)
7 траўня беларускія прапагандысты падманам запісалі інтэрвію з кандыдатам у прэзыдэнты Літвы Гедрымасам Яглінскасам. Паглядзелі, каго і як са сваіх герояў яны падманвалі раней.
Як паведаміў у сваіх сацсетках Ігар Ільяш, муж Кацярыны Андрэевай(Бахвалавай), палітзьняволеная пры канцы красавіка перахварэла за кратамі на пнэўманію.
Загрузіць яшчэ