7 кастрычніка Тацяна Фесікава клеіла налепкі «Не заводу» на вопратку людзям, якія сабраліся, каб выказаць нязгоду з будаўніцтвам акумулятарнага заводу каля Берасьця.
Удзельніка пратэстаў супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасьці Канстанціна Астапука даставілі ў чыгуначны шпіталь Берасьця.
У Ленінскім судзе Берасьця адбудуцца суды над чатырма ўдзельнікамі акцыяў супраць акумулятарнага заводу.
Перад чарговай акцыяй праціўнікаў акумулятранага заводу ў Берасьці затрыманыя некалькі яе ўдзельнікаў. Як распавёў Свабодзе праваабаронца Раман Кісьляк, паводле яго зьвестак міліцыянты затрымалі 5 чалавек.
Ленінскі суд Берасьця прысудзіў штрафы блогеру Сяргею Пятрухіну і жыхару гораду Канстанціну Астапуку за тое, што 30 кастрычніка выйшлі на плошчу ў майках з надпісамі супраць акумулятарнага заводу «Прэч атруту, „не“ — заводу, гаспадарыць тут народу!»
Затрыманых 30 верасьня блогера Пятрухіна і пабітага актывіста Астапука вызвалілі, суд перанесены на 4 кастрычніка.
Суд Івацэвіцкага раёну 1 кастрычніка агучыў прысуд былому дырэктару прадпрыемства «Папраўчая калёнія № 5» за атрыманьне хабару.
«Паклалі тварам у падлогу, накінулі кайданкі, АМАПавец сеў на шыю. Везьлі ў РАУС, паклаўшы на падлогу».
Супраць берасьцейскага блогера праекту «Народны рэпартэр» Сяргея Пятрухіна заведзеная крымінальная справа за абразу міліцыянта.
У вёсцы Бабровічы вясковец зачыніўся ў хаце, не пускаў міліцыю, пагражаў спаліць будынак і пачаў страляць. У перастрэлцы былі параненыя два міліцыянты. Аб прычынах інцыдэнту пакуль не паведамляецца.
Маленькая труна стаіць у хаце Рабцэвічаў у вёсцы Вялікія Круговічы. Сюды ідуць аднавяскоўцы са спачуваньнямі. «Сказалі, што ўсё, што мы маглі зрабіць, мы зрабілі... Гэта значыць, што нічога не маглі зрабіць — проста забілі дзіця»
13 жніўня ў Ганцавічах памёр двухмесячны хлопчык, пасьля таго як яму ўкалолі плянавыя прышчэпкі. 14 жніўня Свабодзе стала вядома, што прынамсі яшчэ адна дзяўчынка такога ж узросту трапіла ў рэанімацыю.
Міліцыя з ордэрам робіць агляд у памяшканьнях бярозаўскага блогера Аляксандра Кабанава. Вядзецца праверка па заяве берасьцейскага міліцыянта Мікалая Рабушкі пра тое, што Кабанаў нібыта абразіў яго ў сваім стрыме.
Бацькі першых у Баранавічах вучняў, якія будуць вучыцца па-беларуску, падзяліліся са Свабодай досьведам і парадамі, як дамагчыся адукацыі на беларускай мове.
Берасьцейскае ўпраўленьне Сьледчага камітэту скончыла расьсьледаваньне гучнай справы аб забойстве цяжарнай цыганкі ў Кобрыні.
Суд Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці 3 жніўня пакараў штрафам незалежную журналістку Тамару Шчапёткіну «за выраб прадукцыі СМІ без акрэдытацыі».
Пятрухін паведаміў, што крымінальная справа супраць яго распачатая за пост у сацыяльных сетках аб міліцыянце, які «трымаў блогераў у аўтазаку пры тэмпэратуры мінус 27».
Сяргею Пятрухіну адмовіліся паказаць дакумэнты, паводле якіх яго затрымліваюць. Раней ён атрымаў позву ў сьледчы камітэт, дзе супраць яго распачатая крымінальная справа за абразу.
Блогер Сяргей Пятрухін атрымаў позву ў Берасьцейскі міжраённы сьледчы камітэт, дзе супраць яго распачатая крымінальная справа за абразу.
У Янаўскім раёне на мяжы закрыцьця сьвінакомплекс «Сухое» на 45 тысяч галоў. Супрацоўнікі расказваюць, што ў сьвінакомплексе ўжо засталося менш за палову пагалоўя: сьвіней забіваюць спрэс, нават паросных сьвінаматак.
Загрузіць яшчэ