Інваліды Анатоль і Ганна Бахуры зь Івацэвічаў выхоўваюць пяцімесячнага Кастуся. Яны шчасьлівыя, што ім удалося адстаяць сваё права на бацькоўства.
У вёсцы Кабакі Бярозаўскага раёну апазыцыйны дэпутат сабраў сход сялянаў і чыноўнікаў па праблеме рамонту дарог.
У часе мінулай вайны 5 тысяч украінскіх паўстанцаў-«бульбашоў» дзейнічалі ў Дзівінскім раёне на Берасьцейшчыне, апошні іх бой быў у 1953 годзе. Гістарычнае дасьледаваньне карэспандэнта Свабоды.
Карэспандэнт Свабоды праехаў разам зь ўцекачамі з Чачні, якія празь Беларусь едуць у Эўразьвяз, ратуючыся ад перасьледу расейскіх сілавікоў і галечы на радзіме.
З 17 лістапада па начах у Берасьці адключаюць вулічнае асьвятленьне. Берасьцейцы кажуць, што ня памятаюць, каб у горадзе раней зусім адключалі сьвятло.
Берасьцейскі грэка-каталіцкі сьвятар Ігар Кандрацьеў адзначыў 20-годзьдзе свайго сьвятарства ў Беларусі.
Больш за сотню чалавек прыйшлі сёньня разьвітацца з кіраўніком баранавіцкай суполкі ТБМ Віктарам Сырыцам, які памёр у 62-гадовым узросьце.
Баранавіцкі грэка-каталіцкі сьвятар Яўген Маліноўскі пацьвердзіў інфармацыю, што яго сын Глеб быў забіты ў Бэрліне.
Лідэр баранавіцкай дэмакратычнай супольнасьці, гісторык Віктар Сырыца памёр сёньня раніцай ва ўзросьце 62 гадоў. Паплечнікі кажуць, што Баранавічы страцілі сябра, які мог аб’яднаць многіх.
Сэрца Віктара Сырыцы спынілася на вакзале ў Баранавічах, дзе ён чакаў з Міколам Чарнавусам цягнік на Менск.
Дачка берасьцейскіх журналістаў Алеся Леўчука і Міланы Харытонавай Каміла наведвае 2 клясу ў расейскамоўнай школе. Адкрыць беларускую клясу для адной Камілы берасьцейскія ўлады адмовіліся.
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька наведаў Берасьце, дзе падаў заяўку на пікеты, даў прэсавую канфэрэнцыю ды адкрыў выставу да 20-годзьдзя АГП.
Жыхар Берасьця Андрэй Кавальчук быў затрыманы міліцыянтамі ў ноч на 6 лістапада. Сьцьвярджае, што яго зьбілі і прымушалі зьняць майку з «Пагоняй».
Былую начальніцу грамадзкага актывіста Рыгора Грыка з баранавіцкай крамы «МАRT INN» пакаралі штрафам. Рыгор Грык давёў суду, што начальніца яго ўдарыла.
Больш за паўтара года зьвярталіся да чыноўнікаў бацькі дзьвюх дзяўчынак, каб адчыніць у Баранавічах беларускую клясу. Для Ясі Малашчанкі і Алісы Філіпчык клясу адкрылі толькі з другой чвэрці гэтага навучальнага году.
Маскоўскі суд Берасьця не пакараў чатырох берасьцейскіх фанатаў, якія былі затрыманыя 10 кастрычніка папдчас спробы выезду на акцыі апазыцыі ў Менск.
У Баранавічах на рынку адбылася сустрэча прадпрымальнікаў і чыноўнікаў з нагоды калектыўнага звароту гандляроў да прэзыдэнта.
Берасьцейскія сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) наведалі Трышынскія могілкі, дзе ўшанавалі памяць тых, хто пацярпеў ад сталінскіх рэпрэсіяў.
У Баранавічах скончыўся судовы працэс над актывістам Рыгорам Грыкам, якога вінавацілі ў лаянцы на працы, а таксама ў правядзеньні несанкцыянаванага пікету.
У Баранавічах адбылося чарговае судовае паседжаньне ў справе актывіста Рыгора Грыка. Яго вінавацяць у несанкцыянаваным пікеце, а таксама ў брыдкаслоўі на працы, калі ён прыйшоў туды ў канцлягернай адзежы.
Загрузіць яшчэ