Некалькі актыўных удзельнікаў акцыі «Марш недармаедаў», якая адбылася ў Берасьці 26 лютага, атрымалі позвы ў міліцыю. Актывісты асьцерагаюцца, што іх хочуць пасадзіць на суткі.
Усе дзяржаўныя арганізацыі Дарагічына (Берасьцейшчына) адмовіліся даць памяшканьне, каб правесьці сустрэчу з экс-кандыдаткай на прэзыдэнта Тацянай Караткевіч. Таму сустрэча адбылася ў прыватным бары «Кіно».
Паход у Івацэвіцкі райвыканкам нязгодных з дэкрэтам аб «дармаедах» не адбыўся. Ініцыятар, актывіст АГП зь Бярозы Аляксандар Кабанаў, знаходзіцца ў міліцыі.
2 сакавіка аб 11.00 у Івацэвічах прызначана сустрэча «дармаедаў», якія зьбіраюцца несьці калектыўны зварот чыноўнікам Івацэвіцкага райвыканкаму.
Бярозаўскі актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Кабанаў павінен зьявіцца ў міліцыю 5 сакавіка ў час, калі ў Берасьці заплянаваны чарговы «Марш недармаедаў».
Маларыцкі суд прызнаў фэрмэра Аляксандра Бельчука вінаватым у гвалце ў дачыненьні да супрацоўніка АМАП Дзяніса Зянюціча і прысудзіў яму 6 месяцаў калёніі.
Маскоўскі суд Берасьця прызнаў вінаватым Аляксандра Сахарука ў правядзеньні несанкцыянаванага пікету. Суд прызначыў самае мяккае пакараньне ў выглядзе папярэджаньня.
Больш за 30 жыхароў Бярозы хадзілі на прыём да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Леаніда Качыны. Людзі патрабавалі, каб дэпутат ініцыяваў адмену дэкрэту № 3 «аб дармаедах».
У музэі «Пружанскі палацык» адбылася імпрэза да ўсясьветнага Дня роднай мовы. У часе мерапрыемства ў Пружанах выступілі паэтка Антаніна Хатэнка і сьпявачка Тацьцяна Грыневіч.
Баранавіцкі сябра БНФ, прадпрымальнік Мікола Чарнавус (старэйшы) зладзіў у Маладым парку гораду пікет з караваем у руках і плякатам з запрашэньнем Аляксандра Лукашэнкі на «Марш абураных беларусаў».
У Маларыцкім судзе працягваецца суд у справе канфлікту фэрмэра Аляксандра Бельчука і супрацоўнікаў міліцыі ды АМАПу. Падсудны не прызнае сваёй віны ў нанясеньні цялесных пашкоджаньняў АМАПаўцу і кажа, што сьведкі-міліцыянты хлусяць.
Жыхарка вёскі Соміна Івацэвіцкага раёна Ала Капыціч адраджае майстэрства вырабу палескіх гліняных цацак, сьвісьцёлак-акарынаў. Цяпер яна асвойвае ганчарны круг, вырабляе традыцыйны гліняны посуд.
Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус (старэйшы) выйшаў з плякатам у малады парк Баранавічаў з заклікам да ўдзелу ў акцыі супраць дэкрэту аб «дармаедах».
Некалькі дзясяткаў жыхароў Баранавічаў прыйшлі сёньня да мясцовай падатковай інспэкцыі, дзе ладзіўся збор подпісаў за адмену дэкрэту № 3 аб дармаедзтве. Актывісты перадалі сабраныя подпісы ў інспэкцыю, а таксама баранавіцкім дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.
Прадстаўнікі ўладаў, грамадзкасьці ды дыпляматы прынялі ўдзел ва ўрачыстасьцях у гонар 271-х угодкаў Тадэвуша Касьцюшкі, героя нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ЗША.
У некаторыя паселішчы, дзе няма бібліятэк, кніжкі возяць «бібліёбусы». Карэспандэнты Свабоды праехалі за перасоўнай бібліятэкай у Пружанскім раёне і пераканаліся, што «духоўны пажытак» вяскоўцы набіраюць торбамі.
У другі дзень суду над фэрмэрам Аляксандрам Бельчуком у Маларыце працягваўся допыт сьведак.
27 cтудзеня ў Маларыцкім судзе дапыталі пацярпелага АМАПаўца, ураджэнца Расеі Дзяніса Зянюціча, падсуднага Аляксандра Бельчука і сьведку з АМАП Уладзімера Дзенісюка.
Судзьдзя не задаволіў хадайніцтва аб зьмене меры стрыманьня фэрмэру, якога судзяць за гвалт на супрацоўнікам АМАПу, на падпіску аб нявыезьдзе — «падстаў няма».
Аляксандра Бельчука зь вёскі Арлянка Маларыцкага раёну судзяць за супраціў АМАПу.
Загрузіць яшчэ