Працэс пачнецца а 10 гадзіне ў судзе Маларыцкага раёну.
Канфлікт паміж сям’ёй Бельчукоў і супрацоўнікамі міліцыі і АМАПу здарыўся 12 кастрычніка 2016 году.
Як сьцьвярджаюць Бельчукі, у той дзень да іх на падворак прыехалі невядомыя, якія скралі Мікалая Бельчука.
Сваякі Мікалая кінуліся ў пагоню за імі на некалькіх машынах. Невядомыя спыніліся і ў выніку канфлікту нават скарысталі зброю.
Як потым выявілася, невядомымі аказаліся супрацоўнікі міліцыі і АМАПу. Прэс-служба міліцыі заявіла, што ў момант канфлікту супрацоўнікі былі ў форме. Бельчукі гэта абвяргаюць.
У выніку канфлікту атрымаў траўмы і трапіў у лякарню Аляксандар Бяльчук. Фэрмэр сьцьвярджаў, што ў яго стралялі.
Зь лякарні 21 кастрычніка 2016 году Аляксандра забралі ў СІЗА, абвінаваціўшы ў супраціве міліцыянтам.