Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кобрыні будуць судзіць журналістаў Леўчука і Харытонаву


Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава
Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава

Берасьцейскіх незалежных журналістаў Алеся Леўчука і Мілану Харытонаву будуць судзіць за непадпарадкаваньне міліцыянтам. Апроч таго, іх выклікалі ў Кобрыньскі РАУС для складаньня пратаколу за «незаконны выраб прадукцыі СМІ».

Як расказала фрылансэрка Мілана Харытонава, сёньня яна з Алесем Ляўчуком прыехала ў суд Кобрыню, куды іх выклікалі позвай на працэс за непадпарадкаваньне міліцыянтам. Там журналісты запатрабавалі час для азнаямленьня з матэрыяламі справы, і суд перанесьлі.

У гэтай справе суды адбудуцца ў Кобрыні 12 красавіка — у Алеся Леўчука, 13 красавіка — у Міланы Харытонавай.

Проста ў суд да журналістаў прыехаў міліцыянт, які выпісаў ім позвы зьявіцца ў РАУС для складаньня яшчэ аднаго пратаколу — за «незаконны выраб прадукцыі СМІ».

Таму над Леўчуком і Харытонавай у Кобрыні адбудуцца яшчэ суды і ў гэтай справе.

18 сакавіка журналісты былі затрыманыя ў Кобрыні ў часе працы на масавай акцыі. Больш за тры гадзіны іх пратрымалі ў пастарунку і склалі пратаколы за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. Як распавялі Ляўчук і Харытонава, затрыманьне было жорсткім, была паламаная іхная апаратура. Тэхніку ў выніку ў журналістаў адабралі ў пастарунку ў Кобрыні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG