Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд Чарнавуса за непадпарадкаваньне міліцыі перанесьлі


Мікалай Чарнавус-малодшы ў судзе
Мікалай Чарнавус-малодшы ў судзе

У Баранавічах перанесенае судовае пасяджэньне ў справе Мікалая Чарнавуса-малодшага. Актывіста вінавацяць у непадпарадкаваньні міліцыі ў час правядзеньня ў ягоным доме ператрусу.

У судзе актывіст АГП Мікалай Чарнавус-малодшы заявіў хадайніцтвы аб прадастаўленьні часу для заключэньня дамовы з адвакатам, а таксама для азнаямленьня з матэрыяламі справы. Копію пратаколу, паведаміў суду актывіст, ён атрымаў толькі напярэдадні ўвечары.

Запатрабаваў Чарнавус і каб зьявіліся на суд у поўным складзе сьведкі-міліцыянты.

Судзьдзя Вольга Раманюк задаволіла хадайніцтвы Мікалая Чарнавуса-малодшага ды перанесла пасяджэньне на 27 красавіка а 14.30. Чарнавуса-малодшага вінавацяць у непадпарадкаваньні міліцыянтам у час ператрусу, які адбываўся ў яго дома 5 красавіка.

Паводле пратаколу, актывіст «аказваў непадпарадкаваньне законным патрабаваньням» супрацоўнікам міліцыі, а менавіта «прадаставіць для агляду памяшканьне другога паверху дома [...], што выявілася ў адмове прадаставіць, а таксама ў непрыняцьці мераў па прадастаўленьні дадзенага памяшканьня для агляду шляхам утойваньня інфармацыі аб знаходжаньні на другім паверсе жонкі [...], чым ухіліўся ад выкананьня законных патрабаваньняў супрацоўніка міліцыі».

У часе ператрусу 5 красавіка у доме Чарнавусаў міліцыянты забралі аргтэхніку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG