Учора ў Кіеве, як і год назад, сотні жыхароў украінскае сталіцы прынесьлі на ганак амбасады Нідэрляндаў кветкі і дзіцячыя цацкі. Побач — папяровыя самалёцікі — сымбаль трагедыі рэйсу МН17.
У Мікалаеўскім касьцёле адбылася жалобная служба па ахвярах МН17. У гэты час каля касьцёла стаялі актывісты з Марыюпалю, якія трымалі ў руках фотаздымкі свайго горада пасьля абстрэлаў артылэрыяй прарасейскіх фармаваньняў. Так яны хацелі данесьці да грамадзкасьці і дыпляматаў інфармацыю пра небясьпеку, у якой знаходзяцца мірныя жыхары Марыюпалю.