Актывісты абураныя, што судзьдзі, большасьць зь якіх былі прызначаныя на свае пасады задоўга да Рэвалюцыі Годнасьці, маглі заблякаваць дзеяньне закону пра люстрацыю.
Андрэй Бугай — кіяўлянін, які больш за 5 год таму заснаваў Беларускі размоўны клюб у Кіеве. Пра гісторыю сваёй зацікаўленасьці беларускай мовай, пра тое, як зьявілася ідэя заснаваньня клюбу, пра яго гісторыю і пэрспэктывы Андрэй распавёў Свабодзе.
Пра гісторыю сваёй зацікаўленасьці беларускай мовай, пра тое, як узьнікла ідэя заснаваць беларускі клюб, пра яго гісторыю і пэрспэктывы — у рэпартажы Радыё Свабода.
25 сакавіка ў Кіеве Рух салідарнасьці «Разам» пры падтрымцы ўкраінскіх патрыятычных арганізацыяў правёў урачыстую дэманстрацыю ад памятнае дошкі Міхаілу Жызьнеўскаму на вуліцы Грушэўскага цераз майдан Незалежнасьці да помніка Ўладзімеру Караткевічу каля памольства Рэфспублікі Беларусь.
25 сакавіка ў Кіеве Рух салідарнасьці «Разам» пры падтрымцы ўкраінскіх патрыятычных арганізацыяў правёў урачыстую дэманстрацыю да Дня Волі.
Сымбалічна, што аўтамабілі паліцыі стаяць на месцы, дзе зусім нядаўна адбываліся вулічныя баі паміж пратэстоўцамі і міліцыяй.
Сёньня у Кіеве на майдане Незалежнасьці адбылося народнае галасаваньне за дызайн аўтамабіляў патрульнай паліцыі, якая ствараецца замест патрульна-паставой службы міліцыі і дзяржаўнае аўтамабільнае інспэкцыі.
4 сакавіка ў Кіеве сябры і прыхільнікі Руху салідарнасьці «Разам» зь бел-чырвона-белымі сьцягамі правялі пікет каля амбасады Латвіі ва Ўкраіне.
Беларусы прыехалі ў Кіеў, каб выказаць салідарнасьць з украінскім народам.
Сёньня у Кіеве на Сафійскай плошчы адбыўся усеукраінскі малебен «За Ўкраіну, за Мір, за Надзею». На малебне прысутнічалі і беларусы зь бел-чырвона белымі сьцягамі.
Жыхары Кіева ўшаноўваюць памяць забітага расейскага палітыка Барыса Нямцова. Ад самай раніцы ўкраінцы несьлі кветкі на майдан Незалежнасьці, а таксама да будынка расейскай амбасады.
Сёньня зраніцы на майдане Незалежнасьці ў Кіеве жыхары горада працягнулі ўшанаваньне памяці ахвяраў бамбаваньня ў Марыюпалі. Фота Паўло Зуб'юка.
Драматычныя падзеі кіеўскага Эўрамайдану ўспамінаюць беларускія ўдзельнікі і сьведкі народных пратэстаў, якія зьмянілі Ўкраіну, Расею, Беларусь і ўвесь постсавецкі рэгіён.
Фота Паўло Зуб'юка
У Кіеве адзначылі першую гадавіну пасьля разгону акцыі студэнтаў, што паслужыла пачаткам працяглай акцыі пратэсту. Фота Паўло Зуб'юка.
У Львове, у галоўным корпусе Ўкраінскага каталіцкага ўнівэрсытэту адбылася беларуская вечарына, зладжаная супольнымі сіламі актывістаў з Украіны і Беларусі.
У сваіх выступах арганізатары — грамадзянскія актывісты — падкрэсьлівалі, што такая акцыя цяпер вельмі актуальная: Ізраіль і Ўкраіна сталіся ахвярамі ня толькі атакі тэрарыстаў, але і інфармацыйнай агрэсіі.
Сёньня зраніцы, перад плянаваным народным вечам на Майдане Незалежнасьці, ля сьценаў Адміністрацыі Прэзыдэнта Ўкраіны адбылася акцыя пратэсту супраць нерашучасьці ўлады ў барацьбе супраць тэрарыстаў на ўсходзе краіны.
Загрузіць яшчэ