Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія нацыяналісты зладзілі ў Кіеве паказ фільму «Жыве Беларусь»


Сёньня у Цэнтры нацыянальнага адраджэньня імя С. Бандэры адбыўся паказ фільму «Жыве Беларусь». Мерапрыемства ініцыяванае Моладзевым нацыяналістычным кангрэсам у рамках «Кінаклюбу нескораных нацыяў».

Як паведаміў Багдан Самойлэнка, каардынатар кінапаказу, галоўнай мэтай кінаклюбу зьяўляецца прамоцыя ідэі альянсу балта-чарнаморскіх дзяржаваў ад Эстоніі да Грузіі і Азэрбайджану для супрацьстаяньня расейскай агрэсіі.

Пасьля кінапаказу моладзь ахвотна фатаграфаваліся на тле ўкраінскае і беларускае сымболікі.

Фільм «Жыве Беларусь!» зьняты ў 2012 годзе польскім рэжысэрам беларускага паходжаньня Кшыштафам Лукашэвічам паводле сцэнара, напісанага супольна з Францішкам Вячоркам. У фільме зьняліся беларускія акторы.


Фільм апавядае пра сучасную Беларусь. Маладога рок-музыку Мірона Захарку забіраюць у войска, а гурт трапляе ў чорныя сьпісы. У войску ён пачынае весьці дзёньнік у інтэрнэце, дзе апісвае дзедаўшчыну і ўмовы службы. Дзёньнік перарастае ў адкрытае супрацьстаяньне з рэжымам.

Фільм здымаўся ў лістападзе-сьнежні 2011 году ў Польшчы. Аднак Амбасада Беларусі ў Польшчы рэзка асудзіла фільм і заклікала не паказваць у кінатэатрах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG