Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка сьцьвярджае, што атрымліваў асабістыя пагрозы ад Аляксандра Лукашэнкі і абяцаньні «асабіста задушыць рукамі».
Лекары, якія ўцяклі зь Беларусі ад перасьледу, стварылі ў Літве арганізацыю для дапамогі пацярпелым суайчыньнікам. На радзіме на гэтых дактароў завялі крымінальныя справы, у Вільні яны дапамагаюць справіцца з псыхалягічнымі праблемамі іншым палітычным уцекачам і іх сем’ям.
Міністар замежных справаў Літвы ў 2012-2020 гадах Лінас Лінкявічус, адзін зь вядучых палітыкаў у справе падтрымкі беларускай апазыцыі, называе сытуацыю на мяжы Беларусі і Эўразьвязу «гібрыдным крызісам».
Праграміст зь Беларусі Сяргей Савельеў — той самы чалавек, дзякуючы якому ў інтэрнэце зьявіліся гігабайты здымак катаваньняў у расейскіх калёніях.
МЗС Украіны зьвярнулася да ўладаў Каба-Вэрдэ з нагоды «злачыннай дзейнасьці» Натальлі Паклонскай, якую раней Пуцін прызначыў паслом Расеі ў рэспубліцы. Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на прадстаўніка ўкраінскага МЗС Алега Нікаленку.
Сьледчы камітэт РБ распачаў яшчэ адну справу супраць Сьвятланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі. Крымінальная справа ўзбуджаная паводле арт. 382 (самавольнае прысваеньне званьня ці ўлады службовай асобы) КК Беларусі. Санкцыі паводле гэтым артыкуле прадугледжваюць да двух гадоў пазбаўленьня волі.
На 85-м годзе жыцьця памёр Віктар Бруханаў, першы дырэктар Чарнобыльскай АЭС, паведамляе дзяржаўнае прадпрыемства «Чарнобыльская АЭС».
Некалькі зьняволеных, якія ўтрымліваліся ў апошнія гады ў сьледчым ізалятары № 1 Іркуцку, пацьвердзілі журналістам інфармацыю пра катаваньні і згвалтаваньні, ахвярамі якіх сталі звыш сотні арыштаваных і асуджаных.
Размовы ў КДБ з настаўнікамі і дырэктарамі дзіцячых садкоў, прафэсары, звольненыя за «прагул» у дзень арышту, студэнты-ўцекачы ў Польшчу — расказваем, як рэпрэсіі і пагроза рэпрэсій зьмянілі школы і ВНУ ў Беларусі і што там адбываецца цяпер.
У Вільні адкрылася першая ў Літве прыватная беларуская школа і дзіцячы садок, дзе дзеці могуць займацца на расейскай і беларускай мовах.
Хто правакуе міграцыйны крызіс і як ён можа быць выгадны Крамлю, «Настоящее время» спыталася ў беларускага палітоляга Паўла Вусава, які цяпер жыве ў Польшчы.
Беларуса Віталя Шышова паўтара месяца таму знайшлі павешаным у адным з паркаў Кіеву. Да гэтага часу блізкія ня могуць забраць цела актывіста з морга і атрымаць інфармацыю пра ход расьсьледаваньня: якая вэрсія ў праваахоўных органаў асноўная цяпер — самагубства або наўмыснае забойства?
Спэцслужбы ЗША садзейнічалі ўкраінскім пры спробе затрымаць расійскіх наймітаў, гаворыцца ў расьсьледаваньні CNN. Журналісты спасылаюцца на крыніцы ў спэцслужбах Украіны. У гэтай жа публікацыі неназваны амэрыканскі чыноўнік кажа, што ЦРУ толькі ведала пра апэрацыю, але дачыненьня да яе ня мела.
Паразмаўлялі з адвакатамі і сваякамі беларусаў, якія ўжо шмат месяцаў знаходзяцца ў расейскіх СІЗА і ў любы момант чакаюць экстрадыцыі.
У краінах ЭЗ, якія мяжуюць зь Беларусьсю, працягваецца крызіс, зьвязаны з тым, што на тэрыторыю Эўразьвязу зь Беларусі масава пранікаюць мігранты з Іраку, Афганістану ды іншых краін.
Рух «Талібан» не дазволіць падаўжаць эвакуацыю іншаземцаў з Афганістану пасьля 31 жніўня, крайняга тэрміну для вывазу грамадзянаў і вываду амэрыканскіх войскаў. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі заявіў прадстаўнік руху Забіула Муджахід, перадае Sky News.
У гэтыя дні 30 гадоў таму краіны Балтыі дэ-факта аднавілі сваю незалежнасьць. Пакуль путчысты ГКЧП спрабавалі не дапусьціць развалу СССР, Вярхоўныя саветы Літвы, Латвіі і Эстоніі абвясьцілі, што выходзяць са складу Савецкага Саюзу.
Беларуская лёгкаатлетка Крысьціна Ціманоўская, якая адмовілася вяртацца на радзіму пасьля ціску на Алімпіядзе, заявіла, што беларускія ўлады забаранілі спартоўцам выяжджаць на спаборніцтвы і нават на адпачынак за мяжу.
20 жніўня 2020 году Аляксею Навальнаму стала дрэнна ў самалёце падчас палёту ў Маскву. Лайнэр прызямліўся ў Омску: палітыка адправілі ў рэанімацыю, а затым у коме вывезьлі на мэдыцынскім самалёце на лячэньне ў Нямеччыну.
Загрузіць яшчэ