Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін хоча, каб Эўропа папрасіла яго вырашыць праблему з Лукашэнкам, — Павал Вусаў пра міграцыйны крызіс


Уладзімер Пуцін, архіўнае фота
Уладзімер Пуцін, архіўнае фота

Хто правакуе міграцыйны крызіс і як ён можа быць выгадны Крамлю, «Настоящее время» спыталася ў беларускага палітоляга Паўла Вусава, які цяпер жыве ў Польшчы.

Павал Вусаў лічыць, што ў Расеі можа быць некалькі мэтаў у гэтым разьвіцьці сытуацыі.

«Першае — гэта яшчэ больш маргіналізаваць Лукашэнку ў вачах Захаду, то бок зрабіць яго абсалютна неадэкватным і падаць яго ў якасьці пагрозы для Захаду для таго, каб цалкам увагнаць яго ў інтэграцыйную пастку і віць зь яго вяроўкі. Што практычна і адбываецца, калі мы паглядзім на падпісаныя 26 мапаў і на разьмяшчэньне вайскова-вучэбнага цэнтру.

Другі момант. Лукашэнка шмат у чым робіць тое, што ня можа дазволіць сабе Пуцін або Расея, не зважаючы ўвогуле на ўсякія міжнародныя дамоўленасьці, усякія нават мізэрныя дыпляматычныя ці зьнешнепалітычныя адносіны. Тое, што робіць Лукашэнка, гэта, па сутнасьці, поўнае зрушэньне акцэнтаў у міжнародным праве, хоць гэта і раней ужо сталася, калі мы паглядзім на пытаньне Ўкраіны. Гэта працяг эрозіі ўвогуле сыстэмы міжнароднай бясьпекі, эўрапейскай бясьпекі АБСЭ і ў тым ліку міжнароднага права.

Ну і плюс да гэтага, вядома ж, нагнятаньне абстаноўкі ўнутранага крызісу і ў Польшчы, і ў Эўрапейскім Зьвязе, стварэньне прасторы для канфліктаў з той мэтай, каб зрабіць магчымым апэляваць да Эўропы ў пляне таго, што „вось паглядзіце, мы можам угаварыць Лукашэнку, спыніць гэты нелегальны транзыт, давайце размаўляць наконт адмены санкцый у дачыненьні да Расеі“.

Зразумела, што Пуцін імкнецца давесьці сытуацыю на мяжы з Эўропай да такога крытычнага пункту, калі адзіна магчымым мэханізмам вырашэньня будзе згода Эўропы на тое, каб менавіта Пуцін вырашыў праблему Лукашэнкі. Наўзамен будуць зьнятыя санкцыі, ну ці нейкім чынам размарожаныя ўзаемаадносіны паміж Эўропай і Расеяй, пра што, па сутнасьці, ужо і так гучаць галасы ў Эўропе», — сказаў Павал Вусаў. Ён лічыць, што такая перазагрузка адносінаў з Расеяй цалкам імаверная.

22 верасьня польскія памежнікі зафіксавалі 233 спробы незаконнага пранікненьня на тэрыторыю Польшчы, 8 мігрантаў затрымалі, астатніх разьвярнулі. Трох чалавек затрымалі за дапамаганьне мігрантам, у тым ліку аднаго беларуса. Латвійскія памежнікі спынілі 20 спробаў. Літоўскія — 24.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG