З пачатку году нормы ўвозу ў Беларусь тавараў для ўласнага карыстаньня з-за мяжы зьменшыліся. Што цягам апошняга дзесяцігодзьдзя рабілі з горадзенскім рэгіёнам зьмены мытнага і памежнага рэжымаў?
100 мільёнаў рублёў — на столькі плянуюць аштрафаваць беларусаў у 2019 годзе. Гэта вынікае зь бюджэту, апублікаванага на сайце Міністэрства фінансаў. Свабода падлічыла, на колькі і каго трэба будзе аштрафаваць, каб выйсьці на такую суму.
За 2017–2018 гады «кошык» тавараў і паслуг, якія Свабода выкарыстоўвала ў якасьці індыкатараў у праекце «Не для нас ананас», падаражэў на 8,56%, што не нашмат адрозьніваецца ад афіцыйных зьвестак наконт інфляцыі.
У Топ-10 найбольш папулярных радыёстанцый у Беларусі ўваходзяць як прыватныя, так і дзяржаўныя кампаніі. Паводле дасьледаваньня лябараторыі «Новак», у тройку найбольш папулярных радыёстанцый у межах Беларусі ўваходзяць: «Радио Рокс», «Новое радио», «Юмор ФМ».
Якія заявы Аляксандра Лукашэнкі пра адукацыю прыводзілі да рэформаў і што зь гэтага атрымалася за апошнія 10 гадоў.
Нацыянальны парк «Прыпяцкі» хоча далучыць да сваёй тэрыторыі возера Чырвонае ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці. Палешукі — і мясцовыя ўлады, і мясцовыя жыхары — катэгарычна супраць. Яны накіравалі тысячу подпісаў кіраўніку дзяржавы.
Станцыю мэтро закрылі для пасажыраў, цягнікі не спыняліся.
Невядомыя вырвалі і спрабавалі спаліць тры крыжы ў Курапатах.
Праграміст, юрыст, архітэктар, шахтар, лекар, будаўнік, настаўнік… Свабода падлічыла, колькі ў сярэднім каштуе навучаньне і як доўга трэба працаваць, каб вярнуць гэтыя грошы.
Прадпрымальнік Ігар Андрушка стварае ў Лідзкім раёне першую ў краіне фэрму маралаў. Каб закласьці маральнік, патрэбны мільён даляраў. Інвэстыцыі акупяцца меркавана праз 5-10 гадоў.
Віцебскі хакейны клюб абвясьціў на афіцыйным сайце па дзяржаўных закупах тэндэр на гадавы плян закупаў, агульная сума якога — амаль 2,7 мільёна рублёў.
21 лютага ў сьвеце адзначаецца дзень роднай мовы. Падчас апошняга перапісу насельніцтва (2009 год) роднай мовай беларускую назвалі 53,2% насельніцтва краіны. Асноўнай мовай зносінаў 70% назвалі расейскую. У Беларусі жыве 140 нацыянальнасьцяў і народнасьцяў, і многія зь іх роднай мовай лічаць менавіта нацыянальную — украінскую, расейскую, літоўскую, польскую. Ці ёсьць у Беларусі магчымасьць вучыцца на роднай мове?
Кандыдат ад незарэгістраванай Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Валер Білібуха стаў адзіным прадстаўніком дэмакратычнай апазыцыі, якога абралі дэпутатам па выніках мясцовых выбараў.
8 безальтэрнатыўных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў з розных рэгіёнаў краіны расказваюць Свабодзе, чаму яны вырашылі ўдзельнічаць у выбарах і што будуць рабіць, калі перамогуць.
Распрацоўка дакумэнту, стварэньне «базы дадзеных аб прыбытках грамадзян», праца камісій пры райвыканкамах, дапамога ДАІ і Памежнага камітэту — гэта няпоўны сьпіс працэдур, якія ўлады праводзілі, каб сабраць «дармаедзкі падатак».
Параўноўваем дзяржаўныя выдаткі 2008 і 2018 году.
За апошнія пяць гадоў у Беларусі скончылі жыцьцё самагубствам 124 дзіцяці.
Цана на красовэр Geely Atlas, які выпускаецца заводам «БелДжы» ў Барысаве, будзе вагацца ад 17 000 (за базавую вэрсію) да 25 000 даляраў (за прэміюм-камплектацыю) у эквіваленце.
У 2018 годзе Беларусь разьлічвае патраціць на мільярд даляраў больш, чым у 2017. Свабода падлічыла, наколькі вырасла фінансаваньне асобных галін
За першае паўгодзьдзе 2017 году ў Беларусі было вынесена 36 апраўдальных прысудаў.
Загрузіць яшчэ