Асноўны беларускі харч — бульба — сёлета на гарадзенскім рынку надзвычай дарагі: мех адборных клубняў — 200 тысяч рублёў.
Звольнены слонімскі лекар-траўматоляг Іван Шэга адчыніў у Слоніме грамадзкую прыёмную і прымае наведнікаў бясплатна.
Мастакі Генадзь Драздоў і Алесь Пушкін паскардзіліся ў ААН на Рэспубліку Беларусь. Яны вінавацяць Беларусь у моўнай дыскрымінацыі.
Гарадзенскія праваабаронцы Ўладзімер Хільмановіч, Віктар Сазонаў і Раман Юргель атрымалі позвы ў Ленінскі суд Горадні. Прычына выкліку не пазначана.
На Гарадзеншчыне «чаўнакі» зьдзіўленыя новымі прапановамі Лукашэнкі абкладаць мытам у 100 даляраў тых, хто едзе за мяжу на закупы. Некаторыя па-сапраўднаму напалохаліся, а некаторыя лічаць, што гэта папросту немагчыма.
Жыхары дома № 34а па вуліцы Пестрака ў Горадні, якіх праз суд высяляюць з кватэраў, нідзе ня могуць знайсьці дапамогі.
За пэрыяд незалежнасьці Беларусі колькасьць помнікаў Леніну на Гарадзеншчыне зьменшылася.
Сябры Таварыства беларускай мовы лічаць, што беларускамоўнага навучаньня няма ня толькі з прычыны пазыцыі ўладаў, але і таму, што дзеля гэтага не прыкладаюць намаганьняў бацькі.
На Гарадзеншчыне ў выніку афрыканскай чумы сьвіньні зьнікаюць ня толькі з прыватных падворкаў, фэрмэрскіх гаспадарак, а нават з цэлых комплексаў. У фэрмэраў новыя праблемы: як збыць сьвіней і чым замяніць сьвінагадоўлю.
Лідэр «Маладога фронту» быў вызвалены з гарадзенскай турмы 28 жніўня ў 6.20 раніцы. Каля варотаў турмы Зьмітра Дашкевіча сустракала ягоная жонка — Наста, журналісты і сябры, якія чакалі яго ўсю ноч. Першае відэа і фоты.
Чарговы нумар альманаха лякальнай гісторыі «Горад сьвятога Губэрта», які прэзэнтавалі ў Горадні, прысьвечаны паўстаньню 1863 году.
Гарадзенскія таксісты распачалі збор подпісаў супраць праекту ўказу аб рэгуляваньні працы таксі, які рыхтуецца Міністэрствам транспарту.
Кастрычніцкі суд Горадні прыняў рашэньне выселіць шматдзетную сям’ю з інтэрнату, спасылаючыся на працоўны кантракт.
Заробкі настаўнікам павялічылі на 25%, але пры гэтым і нагрузка вырасла — да 20 гадзін на тыдзень. Шмат хто можа праз гэта наагул страціць працу.
Гарадзенскі мэдунівэрсытэт прапанаваў сёлета першакурсьнікам навучаньне на беларускай мове, але толькі 6 студэнтаў з 440 выказалі такое жаданьне.
Адказ з Гарадзенскага гарвыканкаму прыйшоў праз 2 дні пасьля даты, на якую быў заяўлены пікет.
У вёсцы Парэчча слонімскія актывісты ўсталявалі памятны знак на магіле паўстанца Міхаіла Валовіча і яго 12 паплечнікаў.
Жыхары памежных з Польшчай раёнаў на Гарадзеншчыне скардзяцца, што на паездках у Польшчу зарабляць стала значна цяжэй.
Кіроўцы ня дзівяцца, што Беларусь увяла плату за карыстаньне аўтадарогамі. Яны ня могуць уцяміць, чаму да гэтага як мае быць не падрыхтаваліся адпаведныя службы і трэба стаяць у чарзе ўсю ноч, каб сплаціць гэты збор.
Выдавецкі праэкт Arche пасьля амаль гадавога перапынку прэзэнтаваў чарговыя нумары. Сымбалічна, што і апошняя, і новая прэзэнтацыя адбываліся ў Горадні.
Загрузіць яшчэ