Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пушкін і Драздоў паскардзіліся ў ААН


У Смаргонскім судзе: актывіст Уладзімер Шульжыцкі, мастак Валянцін Варанішча, Генадзь Драздоў, Алесь Пушкін, 2012 год
У Смаргонскім судзе: актывіст Уладзімер Шульжыцкі, мастак Валянцін Варанішча, Генадзь Драздоў, Алесь Пушкін, 2012 год

Мастакі Генадзь Драздоў і Алесь Пушкін паскардзіліся ў ААН на Рэспубліку Беларусь. Яны вінавацяць Беларусь у моўнай дыскрымінацыі.

Летась, 2 верасьня, мастакі Генадзь Драздоў, Алесь Пушкін, Валянцін Варанішча, Алесь Цыркуноў і грамадзкі актывіст Уладзімер Шульжыцкі з партрэтамі дзеяча антысавецкага супраціву Расьціслава Лапіцкага ішлі па вуліцах Смаргоні. Міліцыя затрымала ўдзельнікаў шэсьця. На мастакоў склалі пратаколы за несанкцыянаваную акцыю.

Пазьней Пушкіна асудзілі на 10 сутак, нібыта, за непадпарадкаваньне міліцыі. Іншых арыштавалі: Драздова і Шульжыцкага — на 3 мільёны рублёў кожнага, а Варанішчу — на адзін мільён.

У скарзе ў Камітэт ААН па правах чалавека Алесь Пушкін і Генадзь Драздоў абвінавачваюць Рэспубліку Беларусь у моўнай дыскрымінацыі.

Пры затрыманьні Алесь Пушкін патрабаваў ад міліцыянта паўтарыць загад — прайсьці ў міліцэйскі пастарунак — на беларускай мове. Той праігнараваў патрабаваньне Пушкіна, а Пушкін, у сваю чаргу — загад міліцыянта. За гэта Пушкіна і асудзілі.

Гарадзенскі абласны суд і ягоны старшыня адказы на скаргі, пададзеныя Пушкіным і Драздовым на беларускай мове, напісалі па-расейску. Гэта мастакі таксама лічаць фактам дыскрымінацыі.

Драздоў лічыць дыскрымінацыяй таксама тое, што яго незабесьпячылі перакладчыкам, калі складалі пратакол ў міліцэйскім пастарунку. Хоць гэтае патрабаваньне пазначана ў саім пратаколе.

Пушкін лічыць дыскрымінацыйным тое, што прысуд яму агучылі на расейскай мове, пастанова Смаргонскага суду таксама напсіаная па-расейску. Хаця ў судзе ён карыстаўся паслугамі перакладчыка.

Прысуды за тое, што ішлі з сваімі карцінамі па вуліцах горада і дэманстрацыю іх у гарадзкім парку Смаргоні мастакі лічаць парушэньнем Рэспублікай Беларусь права на свабоду выказваньня свайго меркаваньня.

Абодва мастакі пісалі скаргі, аднак іх прэтэнзіі прызналі неабгрунтаванымі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG