Большасьць зарэгістраваных кандыдатаў па Ваўкавыскай выбарчай акрузе прагаласавалі за тое, каб іхнія дэклярацыі аб даходах і маёмасьці былі зьмешчаныя толькі на выбарчых плякатах і ні ў якім выпадку — у раённай газэце.
Індывідуальныя прадпрымальнікі на гарадзенскіх рынках занепакоеныя: увядзеньне дзяржавай новых суправаджальных дакумэнтаў на тавар, які ўвозіцца ў краіну, можа спыніць іхні бізнэс і пазбавіць працоўных месцаў.
У выбарчай камісіі засумняваліся ў сапраўднасьці подпісаў пад пратаколам аб вылучэньні кандыдатам у абласны Савет сябра АГП Мікалая Ўласевіча. Высьветліць праўдзівасьць подпісаў выбарчая камісія даручыла міліцыі.
Ці зьвязваеце вы перамогі беларускіх алімпійцаў у Сочы з намаганьнямі ўлады, заслугамі чыноўнікаў? Чаму? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвярнуўся да гарадзенцаў.
Ад многіх выбарцаў даводзілася чуць, што яны ня пойдуць на выбары і не жадаюць ставіць ніякіх подпісаў, незалежна ад таго, каго і што прадстаўляе кандыдат. У шмат якіх кватэрах не адчынялі нават, а папросту крычалі празь дзьверы
Сяброў гарадзенскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Васілевіча, Ежы Грыгенча, Руслана Кулевіча аштрафавалі на 1,95 міёльна рублёў, а Ірыну Давідовіч зь Іўя — на 1,3 мільёна.
У Беларусі зьняты карантын па афрыканскай чуме сьвіней. Але ў той жа час працягвае дзейнічаць забарона на ўтрыманьне жывёлы ў прыватных гаспадарках у пяцікілямэтровай зоне ад сьвінакомплексаў.
У Лідзкай раённай пракуратуры сёньня дапыталі незалежнага журналіста зь Бярозаўкі Юрыя Дзешука.
Ірына Салей падала пазоў на канал «Гродна плюс» за тое, што ў сюжэце пра затрыманьне міліцыянтамі гвалтаўніка быў паказаны плякат з фатаздымкам, імем і прозьвішчам ейнага сына Аляксея Салея. У кантэксьце гэта выглядала так, нібыта ён мае да гэтага непасрэднае дачыненьне.
Супрацоўнікі міліцыі Слоніма затрымалі пяцёх удзельнікаў зімняга катаньня з гары за правядзеньне несанкцыянаванага мерапрыемства.
Прыватны прытулак у вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну, дзе цяпер жывуць дзесяць бяздомных, Аляксей Шчадроў павінен зачыніць за два дні з прычыны антысанітарных умоў, інакш гэта зробяць улады.
У раённых цэнтрах на Гарадзеншчыне платныя мэдычныя паслугі не канкуруюць зь бясплатнымі, а становяцца безальтэрнатыўнымі. Такім чынам, гарантаваная дзяржавай бясплатная мэдычная дапамога пакрысе згортваецца.
Ваўкавыскаму актывісту пакуль не дазваляюць правесьці шэсьце на знак салідарнасьці з украінскім народам.
Выбарчая кампанія пакуль не дайшла да вёсак Гарадзеншчыны. Многія вяскоўцы ўвогуле ня бачаць сэнсу ў выбарах, бо за ўвесь час ніводзін з дэпутатаў не пацікавіўся іхнімі жыцьцёвымі праблемамі.
У Генэральным консульстве Рэспублікі Польшча ў Горадні ўрачыста адкрылі новыя памяшканьні для выдачы візаў грамадзянам Беларусі.
йПрацаўнікі станцыяў тэхнічнага абслугоўваньня ў Горадні пачалі зьбіраць подпісы супраць увядзеньня з 1 студзеня новага адзінага падатку на прызнаны даход (так званы «вменённый»). Малыя СТА у выніку ўвядзеньня гэтага падатку апынуліся пад пагрозай закрыцьця.
Улады зьбіраюцца нарошчваць зборку ў Беларусі кітайскіх аўтамабіляў «Джылі». Лукашэнка назваў гэта ажыцьцяўленьнем сваёй мары. А пра які аўтамабіль марыце вы? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Напярэдадні 2014 года «Газэту Слонімскую» за амаль 17 гадоў яе існаваньня чацьверты раз пазбавілі памяшканьня.
Чатыры гарадзенскія садкі з пачатку новага году перайшлі з падначаленьня «Гродна Азот» на балянс гарана. Заробкі ў выхавацелек з амаль пяці мільёнаў зьнізіліся да двух. Людзі масава пазвальняліся.
Як, на вашу думку, апошнім часам мяняецца папулярнасьць Лукашэнкі ў грамадзтве: павялічваецца ці зьмяншаецца? Чаму? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Загрузіць яшчэ