8 лютага сканчаецца тэрмін прэвэнтыўнага нагляду за ваўкавыскім палітвязьнем Мікалаем Аўтуховічам. Такое рашэньне 4 лютага прыняў Ваўкавыскі раённы суд.
Алесь Сураў вядомы ў Горадні як дызайнэр, карыкатурыст, сцэнаграфіст, майстра інсталяцый і жывапісец.
У раённых гарадах на Гарадзеншчыне прадпрымальнікі не працуюць ужо другі месяц. Некаторыя пачалі шукаць працу, некаторыя ўпэўненыя, што ўлады павінны зьмяніць сваё рашэньне.
Суд спыніў справу паводле артыкула 22.9 у дачыненьні да гомельскай журналісткі-фрылансэра Ларысы Шчыраковай, паколькі скончыўся тэрмін, цягам якога можна прыцягваць парушальніка да адказнасьці.
Ваўкавыскі раённы суд прыняў рашэньне аб спыненьні прэвэнтыўнага нагляду над Мікалаем Аўтуховічам.
Пераважная большасьць гарадзенскіх прадпрымальнікаў, якія гандлююць таварамі лёгкай прамысловасьці, другі месяц не выходзяць на працу — рынкі пустуюць. Многія кажуць, што ўжо сканчаюцца грошы і хутка ня будзе за што купляць хлеб.
Ленінскі суд Горадні не задаволіў скаргу жыхаркі вёскі Абухава Гарадзенскага раёну Галіны Дзербыш на рашэньне адміністрацыйнай камісіі аштрафаваць яе на 900 тысяч рублёў.
Шматдзетныя сем’і, а таксама людзі, якія пражылі ў інтэрнаце звыш 10 гадоў і маюць права на льготныя крэдыты для будоўлі кватэраў, дамагаюцца ад гарадзенскіх уладаў, каб іх засялілі ва ўжо пабудаваныя дамы. Улады адказваюць, што на гэта няма грошай.
Крызіс прымусіў кіраўніцтва СПК «Азёры» Гарадзенскага раёну ліквідаваць дзіцячую коннаспартовую сэкцыю. Заняткі спыненыя, спартовых коней распрадаюць.
Жыхары мястэчка Гудагай Астравецкага раёну дамагаюцца ад кіраўніцтва раёну і Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, каб ім адрамантавалі грамадзкую лазьню. Але паўсюль адзін адказ — на гэта няма грошай.
Пракуратура Гарадзенскага раёну выставіла пазоў да Людмілы Кажанеўскай за тое, што яе каровы нібыта нанесьлі шкоду гаспадарцы «Азёры». Людміла Каржанеўская — адзіная ў вёсцы, хто яшчэ трымае кароў.
Жывёлаводы зь вёскі Дзеравянчыцы Слонімскага раёну дамагаюцца ад старшыні райвыканкаму, каб ім выплацілі поўныя заробкі.
У былой вёсцы Вішнявец, якая стала вуліцай Горадні, улады плянуюць ушчыльніць забудову і замест 49 надзелаў, якія існуюць цяпер, зрабіць 140 і прадаць іх з аўкцыёна. Жыхары супраць.
Гаспадар крамы Павал Унук кажа, што да беларускасьці прыйшоў праз цікаўнасьць да гісторыі роднага краю.
Гарадзенскія гандляры ў большасьці не выходзяць працаваць, рыхтуюцца да таго, што на вясну рынкі наагул могуць зьнікнуць.
У Беларусі імкліва даражэе валюта, абясцэньваецца рубель. Як вы рэагуеце на гэта? Ці спрабуеце якім-небудзь чынам уберагчы свае рублёвыя зьберажэньні ад абясцэньваньня? З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
У Горадні прайшла VI абласная алімпіяда па беларускай мове і літаратуры. У ёй узялі ўдзел вучні з усіх 17 раёнаў Гарадзенскай вобласьці.
У камітэт па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Жэнэве скаргі на рашэньне Сьвіслацкага раённага і Гарадзенскага абласнога судоў падаюць удзельнікі акцыі ўшанаваньня памяці паўстанцаў 1863 году, а таксама журналіст-фрылансэр.
Гарадзенцы Віктар Сазонаў і Эдвард Дзьмухоўскі былі аштрафаваныя за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі па ўшанаваньні памяці паўстанцаў 1863 году на 10 базавых велічынь кожны.
Больш за 90% прадпрымальнікаў, якія займаюцца продажам прадукцыі лёгкай прамысловасьці, на рынках Горадні не працуюць. Перадае Міхал Карневіч.
Загрузіць яшчэ