Ці закрануў вашу сям’ю эканамічны крызіс? Калі так, якім чынам вы спрабуеце супрацьстаяць яму? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
На слонімскім гарадзкім рынку адбыўся сход індывідуальных прадпрымальнікаў, на якім былі вылучаныя дэлегаты на рэспубліканскі форум.
Аўтар Янка Трацяк кажа, што праз архіўныя дакумэнты, успаміны аднавяскоўцаў ён паспрабаваў паглядзець на падзеі 1939 году вачыма беларуса.
У Беларусі апусьцелі рэчавыя рынкі: прадпрымальнікі не змаглі дамовіцца з уладамі і масава згортваюць гандаль. Як вы да гэтага ставіцеся? З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Віталь Гуляк аштрафаваны Ваўкавыскім раённым судом на 40 базавых велічынь — 7 мільёнаў 200 тысяч рублёў па абвінавачаньні ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі па ўшанаваньні памяці паўстанцаў 1863 году, якая адбылася ў Сьвіслачы.
Чым для вас асабіста запомніўся адыходзячы год? Як вы лічыце, ці сасьпела большасьць беларускага грамадзтва да зьменаў, ці яму даспадобы цяперашняя стабільнасьць? З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Частка беспрацоўных гарадзенцаў шукаюць сёньня любую працу, многія згодны на заробак хаця б у 3,5-4 мільёны рублёў. А маладыя мараць зьехаць працаваць за мяжу.
Як зьмянілася эканамічная сытуацыя ў Беларусі за мінулы год — палепшылася ці пагоршылася? Карэспандэнта Свабоды апытаў жыхароў Горадні.
Гарадзенскія грэка-католікі правялі вечаровую літургію пры выключаным сьвятле і са зьнічкамі ў руках, не накрывалі 12 страў, а проста елі куцьцю і тое, што Бог паслаў, а назаўтра пасьля малебна калядавалі і глядзелі батлейку.
Актывіст Юры Глебік быў аштрафаваны Сьвіслацкім раённым судом за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі па ўшанаваньні памяці паўстанцаў 1863 году. Свае віны не прызнаў, аднак і абласны суд не задаволіў ягонай скаргі.
Ці патрэбныя Беларусі эканамічныя рэформы? Калі так, то ці здольныя ажыцьцявіць іх тыя асобы, якія кіруюць цяпер краінай? З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Актывіст Вітольд Ашурак зь Бярозаўкі Лідзкага раёну аштрафаваны на 10 базавых велічынь — мільён 800 тысяч за ўдзел у Сьвіслачы ў акцыі ўшанаваньня памяці паўстанцаў 1863 год
Большасьць гарадзенскіх прадпрымальнікаў, якія гандлююць на рынках таварамі з тэкстылю, рыхтуюцца да таго, што пасьля Новага году давядзецца згарнуць бізнэс і застацца бяз працы.
У Горадні ўласьнік «Музэю быту Горадні» Януш Паруліс вымушаны прадаваць экспанаты, каб заплаціць за арэнду памяшканьня, у якім месьціцца музэй, бо аплата за арэнду амаль такая ж, як ягоная пэнсія.
У вёсцы Дзеравянчыцы Слонімскага раёну даяркі атрымлівалі заробак апошні раз 5 кастрычніка. Адміністрацыя гаспадаркі «Пераможца» адказвае, што грошай на заробкі няма.
Дзе лепш жывецца людзям — у Расеі ці ў Беларусі? Чаму так лічыце? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
На гарадзенскім чыгуначным вакзале ў касах ужо не прадаюць білеты на цягнік з Горадні да Кузьніцы на 13 сьнежня. Тлумачаць тым, што польскі бок прыпыняе рух цягнікоў.
Прыхільніцу БНФ Тацяну Бялько зь вёскі Дзеравянчыцы Слонімскага раёну, якая працавала прыбіральшчыцай на мясцовай фэрме, прымусілі звольніцца з працы пасьля таго, як яна аслухалася начальніцу і ўвайшла ў склад участковай камісіі па выбарах прэзыдэнта.
Хлапечыя бойкі «вёска на вёску», «раён на раён» былі характэрныя ў нядаўнім мінулым ня толькі для Беларусі, але і для іншых краін, — піша Міхал Карневіч.
Пяць гадоў таму Лукашэнка абяцаў, што ў 2015 годзе сярэдні заробак у Беларусі наблізіцца да тысячы даляраў. Як вы думаеце, чаму ён ня выканаў сваё абяцаньне? Ці павінен несьці адказнасьць за гэта? Апытаньне ў Горадні.
Загрузіць яшчэ