Адзінае на Гарадзеншчыне незалежнае грамадзка-палітычнае выданьне «Газета Слонімская» рыхтуе тысячны нумар, які зьявіцца на наступным тыдні. Журналісты рыхтуюць для сваіх чытачоў сьвяточную акцыю ў Слоніме, але яшчэ чакаюць дазволу райвыканкаму.
Дыякан Пакроўскага сабору з Горадні Дзьмітры Паўлюкевіч разам са сваімі сябрамі стаў фіналістам відэаконкурсу чытальнікаў беларускай паэзіі.
Ні ў Ленінскім, ні ў Кастрычніцкім раёне Горадні ніводзін прадстаўнік ад апазыцыйных партыяў ня ўключаны ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.
Сябра АГП Мікалай Уласевіч, які прыцягнуў увагу да няштатнай сытуацыі на будаўнічай пляцоўцы АЭС у Астраўцы, сьцьвярджае, што гэта ўжо ня першая такая сытуацыя.
Праваабаронцы ад БХК у Горадні, а таксама прэтэндэнты ў кандыдаты ад дэмакратычных партый фіксуюць няроўныя ўмовы ў выбарчай кампаніі нават на этапе збору подпісаў.
Назіральнік ад БХК у Горадні Раман Юргель зьвярнуўся да Лідзіі Ярмошынай са скаргай, просячы паўзьдзейнічаць на абласное ўпраўленьне юстыцыі.
Сябры згуртаваньня дэмакратычных сілаў Слоніма і Зэльвы падтрымалі ініцыятыву Партыі БНФ, якая распачала збор подпісаў за рэабілітацыю Ларысы Геніюш, а таксама за тое, каб у Зэльве пераназваць вуліцу Савецкую ў вуліцу імя Ларысы Геніюш.
Гарадзенскія прадпрымальнікі, якія працуюць на гарадзкіх рынках, кажуць, што зацішша з праверкамі індывідуальных прадпрымальнікаў на рынках скончылася, а пасьля выбараў яны чакаюць больш пільнай увагі з боку падатковых органаў.
Перад уваходам у будынак Ганаровага консульства Ўкраіны на вуліцы Замкававай, дзе лунае ўкраінскі сьцяг, гарадзенцы ўсталявалі партрэт Паўла Шарамета, запалілі зьнічкі, усклалі кветкі і прымацавалі бел-чырвона-белую стужку.
У законны тэрмін заявы пра абскарджваньне судовай пастановы ў Генэральную пракуратуру нібы не паступала. Аўтуховіч кажа, што Генэральная пракуратура адказвае не па сутнасьці справы.
1057 подпісаў паставілі гарадзенцы пад лістом да міністра адукацыі Беларусі Міхаіла Жураўкова з патрабаваньнем абараніць у іхнім горадзе польскамоўнае навучаньне ў школах і садках. Подпісы паставілі ня толькі палякі, але і людзі іншых нацыянальнасьцяў.
Каля тысячы маладых беларусаў ужо 20-га ліпеня выправяцца на Ўсясьветныя дні моладзі ў Кракаве, дзе адбудзецца іх сустрэча з папам Рымскім Францішкам.
На Гарадзеншчыне зборшчыкі подпісаў ад апазыцыі сьцьвярджаюць, што зьбяруць неабходную колькасьць, бо выбарцы, як ніколі раней, цягнуцца да апазыцыйных пікетаў.
Сёлета ў фэстывалі «Ars organi Grodnensi II», які праходзіць у лютэранскай кірсе, бяруць удзел прадстаўнікі пяці краін: Беларусі, Расеі, Польшчы, Літвы і Нямеччыны.
Міністэрская камісія зрабіла заўвагу адміністрацыі ўнівэрсытэту, што тыя нібыта прымушаюць 86-гадовага чалавека працаваць, і рэктар не працягнуў зь ім кантракту.
Прэтэндэнты ў кандыдаты ад дэмакратычных партый адзначаюць няроўныя ўмовы ў выбарчай кампаніі і сьведчаць пра тое, што чыноўнікам забаронена ставіць за іх подпісы.
Гарадзенка Іна Верамеенка, якую зьвінавацілі ў крадзяжы тэлефона ў басэйне, кажа, што прызнальнае паказаньне яна напісала пад псыхалягічным ціскам сьледчага. Яна абскардзіць рашэньне суду.
У вёсцы Салацьце Гарадзенскага раёну паблізу літоўскай мяжы адбыўся другі пленэр «Артсалат» гарадзенскіх і менскіх мастакоў. Працы з пленэру ўпрыгожваюць навакольле — абыякавых няма.
Гарадзенскія «саляравозы» пракамэнтавалі Радыё Свабода адмену Саўмінам абмежаваньняў з 1 верасьня на вываз аўтамабільнага паліва з тэрыторыі краіны адзін раз на восем дзён.
«Бывай мільянэр!»Такая выстава, прысьвечаная гісторыі грошай на Гарадзеншчыне, працуе ў гарадзенскім Новым замку.
Загрузіць яшчэ