У Беларусі ўпершыню ўручылі прэмію ў галіне непрыдуманай літаратуры (non-fiction). Першае месца атрымаў аўтар Радыё Свабода Сяргей Дубавец за кнігу «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду».
Беларускі лідэр падчас візыту 22–24 красавіка ў Грузію не наведае суседнюю Армэнію, куды ён запрошаны на жалобныя імпрэзы, зьвязаныя з ушанаваньнем памяці ахвяраў генацыду.
22 сакавіка дэлегацыя прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў узяла ўдзел у пасяджэньні камісіі замежных спраў Сэйма Польшчы.
Студэнт другога курсу гістфаку, вазочнік Кірыл Барысаў другі раз у жыцьці трапіў на экскурсію.
Заснавальнік і вядоўца курсаў беларускай мовы і тата траіх сыноў Аляксей Шэін ажыцьцявіў мару дзяцінства — напісаў чарадзейную казку для дзяцей і падлеткаў «Сем камянёў».
«Выдатна, што ў „Ратаўніцы“ можна эвакуаваць адразу двух ляжачых параненых», — кажа 26-гадовая лекарка рэанімабіля, купленага на сабраныя беларусамі грошы.
«Верым, што аднойчы стаўленьне да нашага сына зьменіцца, што ён будзе рэабілітаваны ў вачах беларусаў. Вельмі хочам дажыць да таго часу і паглядзець у вочы тых, хто плюе на магілу Мішы».
Прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў заявіў, што нестабільная зьнешнеэканамічная каньюнктура робіць нэгатыўны ўплыў на даходную частку бюджэту Беларусі.
«Беларусы купілі рэанімабіль у зону АТА, і нам ня сорамна гэта піярыць», — актывіст з Гомеля Андрэй Стрыжак
У фармаце, прыдатным для невідушчых, маюць выйсьці беларускія дзіцячыя творы — шрыфтам Брайля ці ў выглядзе аўдыёкніг.
Пасьля пералёту з Варшавы ў Менск 82-гадовага беларускага літаратуразнаўцу і гісторыка забрала машына хуткай дапамогі і адвезла ў Рэспубліканскі клінічны мэдыцынскі цэнтар, дзе спэцыялісты зрабілі агульны агляд і ўзялі аналізы на біяхімію.
«Закон, які забараняе прапаганду камуністычнага і нацысцкага рэжымаў ва Ўкраіне, спазьніўся. І гэтае спазьненьне стала для нас трагічным. У іншым выпадку мы б жылі цяпер у прынцыпова іншай краіне». Такую думку выказаў Свабодзе ўкраінскі палітоляг Віктар Каспрук.
На беларуска-літоўскай мяжы ў Ігара Логвінава забралі 20 асобнікаў зборніка філязофскіх артыкулаў і дакладаў «Антрапалёгія. Этыка. Палітыка» аўтарства выкладчыцы ЭГУ Тацяны Шчытцовай.
«Савецкая завядзёнка з часоў Брэжнева», — так называюць экспэрты ўручэньне беларускіх дзяржаўных ордэнаў чыноўнікам і іншым дзеячам з постсавецкай прасторы.
Даведаўшыся пра магчымы пікет жыхароў дома, улады прыслалі АМАП і спэцтэхніку. У выніку пэнсіянэры мітынгавалі на лесьвіцы.
82-гадовы беларускі літаратуразнаўца і гісторык быў вымушаны спыніць дасьледаваньне кніг, вывезеных зь Беларусі ў 1939 годзе, і цяпер праходзіць курс лячэньня ў шпіталі Дзіцяткі Ісуса ў Варшаве.
Пісьменьнік і перакладчык Алег Мінкін сабраў 22 тысячы беларускіх адпаведнікаў расейскіх словаў і словазлучэньняў, пры перакладзе якіх найчасьцей ужываюцца калькі, а не сапраўдныя беларускія варыянты.
30 сакавіка на 95-м годзе жыцьця памёр былы дысыдэнт Аляксандар Доўбік.
Сусьветна вядомы навуковец Барыс Кіт прымае віншаваньні са 105-гадовым юбілеем. Пры гэтым ён выказаў і сваё зычэньне землякам: «Жадаю, каб беларусы выказалі, што яны хочуць, і каб мелі гэта».
Спрычыніцца да карыснай справы на любы густ — ад перакладу Бібліі на беларускую мову да арганізацыі гастроляў артыстаў-мімаў — цяпер можна і шляхам пераводу грашовых сродкаў.
Загрузіць яшчэ