Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мытні затрымалі кнігі Тацяны Шчытцовай


Тацяна Шчытцова
Тацяна Шчытцова

На беларуска-літоўскай мяжы ў Ігара Логвінава забралі 20 асобнікаў зборніка філязофскіх артыкулаў і дакладаў «Антрапалёгія. Этыка. Палітыка» аўтарства выкладчыцы ЭГУ Тацяны Шчытцовай.

Зборнік выдаў Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт.

Кнігі меркавалася прывезьці на прэзэнтацыю, якая прайшла 9 красавіка ў Менску.

Як паведаміў Свабодзе Ігар Логвінаў, падставай для выманьня стала падозраньне, што яны могуць нанесьці шкоду Рэспубліцы Беларусь. Цяпер створаць адмысловую камісію, якая вынесе канчатковае рашэньне. Калі падозраньні пацьвердзяцца, то кнігі спаляць.

Вокладка кнігі Тацяны Шчытцовай «Антрапалёгія. Этыка. Палітыка»
Вокладка кнігі Тацяны Шчытцовай «Антрапалёгія. Этыка. Палітыка»

Тэксты, апублікаваныя ў гэтым зборніку, падзеленыя на два разьдзелы: «Уцелаўлёны суб’ект» і «Філязофія і палітыка».

У межах першай тэмы аналізуюцца розныя формы інтэрсуб’ектыўнага досьведу і экзыстэнцыйныя праблемы, якія ўзьнікаюць у зьвязку з фактычнай цялеснай вызначанасьцю чалавечай суб’ектыўнасьці.

Тэксты другога разьдзелу прысьвечаныя канкрэтным палітычным падзеям у Беларусі, а таксама праблематычнаму месцу філязофіі ў актуальным сацыяльна-палітычным кантэксьце.

Тацяна Шчытцова лічыць, што менавіта другі разьдзел прыцягнуў увагу мытнікаў:

«Другі разьдзел называецца „Філязофія і палітыка“. У ім ёсьць тры тэксты, дзе абмяркоўваюцца канкрэтныя палітычныя падзеі. У прыватнасьці, там абмяркоўваюцца прэзыдэнцкія выбары 2006 і 2010 гадоў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG