Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў інтэлектуальным клюбе Алексіевіч — антыпуцінскі палітоляг Станіслаў Бялкоўскі


Расейскі палітоляг Станіслаў Бялкоўскі
Расейскі палітоляг Станіслаў Бялкоўскі

26 студзеня на другой імпрэзе інтэлектуальнага клюбу «Сьвятлана Алексіевіч запрашае» пройдзе сустрэча зь вядомым расейскім палітолягам Станіславам Бялкоўскім. У якасьці мадэратара выступіць палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юры Дракахруст.

Тэма паседжаньня — «Чацьвёртая сусьветная вайна. Апошні выхад для посткаляніяльнага сьвету».

Станіслаў Бялкоўскі — заснавальнік і дырэктар Інстытуту нацыянальнай стратэгіі, былы дырэктар Рады па нацыянальнай стратэгіі, палітычны тэхноляг і публіцыст. Бялкоўскі актыўна выступае за спыненьне вайны паміж Украінай і Расеяй. Аўтар дакладаў «Адзінота Пуціна», «Адзінота Пуціна — 2».

У 2004–2005 гадах пачаў актыўна выступаць супраць рэжыму Ўладзімера Пуціна, які лічыў карумпаваным і антыдэмакратычным. У 2006 годзе ўзяў удзел у нарадзе кааліцыі «Іншая Расея», дзе выступіў з прапановай байкатаваць выбары ў Дзяржаўную Думу. Пасьля пачатку збройнага канфлікту ў Паўднёвай Асэтыі абвясьціў пра канец Расеі як велічыні ў геапалітыцы.

У адным з інтэрвію Радыё Свабода Станіслаў Бялкоўскі казаў, што «Пуцін дамагаецца вялікай зьнешнепалітычнай перамогі на Ўкраіне».

Сустрэча адбудзецца 26 студзеня ў Галерэі TUT.BY. Уваход па запрашэньнях. Онлайн-трансьляцыя мае пачацца ў 19.00.

Станіслаў Бялкоўскі і Юры Дракахруст — у інтэлектуальным клюбе Алексіевіч
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:36 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG