Неўзабаве на плошчы перад менскай Опэрай адбудзецца сьвяткаваньне сотых угодкаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Будынак тэатру пакуль яшчэ мае адрас плошча Парыскай Камуны, 1. Але сквэру ў 2009 годзе вернута гістарычнае найменьне. Траецкая гара. Чым яна знакамітая і цікавая? Ці ёсьць сымбалізм у тым, што галоўнае сьвята гэтага году адбудзецца менавіта на Траецкай гары? Пра гэта мы будзем гаварыць з маімі спадарожнікамі ў часе і прасторы.