У Беларусі тысячы вёсак і мястэчак. Але далёка ня кожная зь іх мае свой музэй і зборнік успамінаў старажылаў. Такія музэі ствараюцца не па загадах зьверху, а дзякуючы прыватнай ініцыятыве аднаго чалавека. Неабыякавага да гісторыі свайго краю, і, як правіла, беларускамоўнага. І роля такіх музэйчыкаў у выхаваньні патрыятызму ў вясковых дзяцей выключная. Вёсцы Асарэвічы --> http://maps.google.com/maps?f=q&source=s_q&hl=en&geocode=&q=Asarevichi&sll=51.595415,30.575638&sspn=0.132017,0.353279&ie=UTF8&ll=51.679368,30.474701&spn=0.263546,0.706558&t=h&z=11&iwloc=A , што разьлеглася на адхонным беразе Дняпра ў Брагінскім раёне, пашанцавала зь бібліятэкаркай — Валянцінай Хмелянок. У Доме культуры гэтая прыгожая ўсьмешлівая кабета адваявала адзін пакой пад краязнаўчы музэй, куды зьбірае старыя калаўроты, жорны, вышываныя ручнікі ды іншыя артэфакты пазамінулага стагодзьдзя.