2 красавіка а 17-й гадзіне ў менскім Чырвоным касьцёле адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўнясеньня ў сьвятыню рэліквіяў папы Рымскага Яна Паўла ІІ — кроплі крыві, а таксама ягонай хустачкі.
Суд над Нінай Багінскай, якая падняла бел-чырвона-белы сьцяг у цэнтры Менску, не завершаны і рашэньне ў ім не прынятае.
Яе затрымалі ў Дзень Волі за малітву пад бел-чырвона-белым сьцягам ля Чырвонага касьцёлу.
У судзе над віцебскім апазыцыянэрам Сяргеем Каваленкам абвешчаны перапынак да пятніцы. Суд задаволіў ягонае хадайніцтва, каб яму далі адваката.
Сёньня ў судзе Першамайскага раёну Віцебску адбудзецца суд над Сяргеем Каваленкам. Пра гэта Свабодзе паведаміла жонка апазыцыянэра Алена Каваленка.
Сяргей Каваленка быў затрыманы на Маскоўскім праспэкце Віцебску напачатку дзявятай вечара, калі вяртаўся дадому пасьля сустрэчы з аднапартыйцамі.
Суд Савецкага раёну Менску пакараў штрафамі й арыштамі дзевяцярых удзельнікаў вулічнай акцыі ў гонар 95-х угодкаў БНР.
Аргкамітэт сьвяткаваньня 95-х угодкаў БНР паведамляе, што ўлады забаранілі юбілейныя ўрачыстасьці ў рэгіёнах краіны. Завяршаецца падрыхтоўка да шэсьця 24 сакавіка.
У ліпені Беларусь наведае папскі легат, які будзе ўдзельнічаць у сьвяткаваньні 400-годзьдзя абраза Маці Божай Будслаўскай.
Удзел у інаўгурацыі пантыфіка ўзялі дзьве беларускія дэлегацыі: ад беларускіх каталіцкіх біскупаў і ад афіцыйных уладаў. На плошчы сьвятога Пятра луналі бел-чырвона-белыя сьцягі, якія ўзьнялі сябры «Беларускай Нацыянальнай Памяці» і беларусы з Бэльгіі.
Якіх зьменаў у каталіцкім касьцёле ад новага пантыфіка чакаюць беларускія герархі, сьвятары і вернікі.
Заяўнікаў вулічнага шэсьця ў Менску, прымеркаванага да 95-х угодкаў БНР, выклікаюць на размову ў Менгарвыканкам. Віцебскія арганізатары сьвяткаваньня Дня Волі судзяцца з уладамі з-за перашкодаў у правядзеньні акцыі. Беларускія суполкі Вільні ладзяць «Беларускі тыдзень» з нагоды 25 сакавіка пры дапамозе гарадзкіх уладаў.
«Для нас, вядома, будзе мець розьніцу, ці папа будзе ведаць пра Беларусь і яе праблемы, ці ня будзе гэтага ўяўляць. Бо, вядома, калі папа будзе з Афрыкі ці Філіпінаў, то гэты папа паставіць цалкам іншыя задачы для папства».
Удзел у канкляве возьмуць 115 кардыналаў, сярод якіх будзе абраны 266-ты наступнік сьвятога Пятра.
Грамадзянін Расеі Сяргей Кабалаў, затрыманы за скандал у самалёце Масква — Хургада, правёў на тэрыторыі Беларусі больш за месяц.
Аргкамітэт сьвяткаваньня 95-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі абвяшчае конкурс патрыятычных фатаздымкаў і конкурс анэкдотаў. Плянуецца таксама напісаць падчас урачыстага сходу 24 сакавіка дыктоўку — «Ліст з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага.
Менскі аўтазавод пераходзіць на чатырохдзённы працоўны тыдзень з-за праблемаў са збытам гатовай прадукцыі.
У абвешчаны ўладамі «Год беражлівасьці» кіраўніцтва Берасьцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту забараніла выкарыстаньне ў студэнцкіх інтэрнатах чайнікаў, мікрахвалёвак, прынтэраў і сканэраў, а таксама абмежавала даступнасьць кухонных электраплітаў. Як эканомяць на менскіх студэнтах?
Пра сваё стаўленьне да міжнароднай літаратурнай прэміі Ежы Гедройца і да яе атрыманьня Уладзімер Някляеў выказаўся ў інтэрвію карэспандэнцы Свабоды.
Увечары 28 лютага папа рымскі Бэнэдыкт XVI пакідае служэньне найвышэйшага каталіцкага біскупа. Пасада пантыфіка ад гэтага моманту будзе вольнай.
Загрузіць яшчэ