У Маскоўскім судзе Менску 26 сакавіка судзілі грамадзкую актывістку Ніну Багінскую.
Яе затрымалі ў Дзень Волі за малітву пад бел-чырвона-белым сьцягам ля Чырвонага касьцёлу. Гэта традыцыйная малітва, якую ля скульптуры арханёла Міхала традыцыйна праводзяць сваякі палітзьняволеных й грамадзкія актывісты.
25 сакавіка яны маліліся ў гонар 95-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Ніна Багінская разгарнула бел-чырвона-белы сьцяг. Але ў яе яго адабралі супрацоўнікі міліцыі. Актывістку затрымалі й адвезьлі ў Маскоўскі РУУС. Там у яе забралі сьцяг і пашпарт, а саму адпусьцілі да раніцы.
26 сакавіка 10-й гадзіне Ніна Багінская прыйшла ў Маскоўскі РУУС, дзе ёй меліся аддаць пашпарт. Але замест гэтага на яе склалі пратакол паводле артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу 23.34 — за несанкцыянаванае правядзеньне масавай акцыі.
Увесь дзень 67-гадовая актывістка знаходзілася ў райаддзеле міліцыі. Ёй забаранялі тэлефанаваць сваякам і знаёмым. А 17-й гадзіне яе павезьлі судзіць у суд Маскоўскага раёну. Супраць Ніны Багінскай сьведчыў міліцыянт Аляксандар Давыдзік.
Неўзабаве пасьля пачатку працэсу спадарыня Багінская страціла прытомнасьць.
Хуткая забрала яе ў 5-ты шпіталь сталіцы. Адтуль а 21-й гадзіне Ніну Багінскую адпусьцілі дахаты.
Актывістка кажа, што ў судзе ёй вярнулі пашпарт. Але яна ня ведае, ці скончыўся працэс над ёю й якім чынам.