Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прайшоў IV фэстываль беларускамоўнай рэклямы


Імпрэзу арганізавала культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі» з удзелам рэсурсу Marketing.by ды іншых рэклямных і інфармацыйных кампаній. Сёлета ўдзельнікам беларускага фэстывалю стаў таксама дырэктар японскага агенцтва PATY Канта Сімізду.

«Сярод мэтаў фэстывалю „АD. NAK!“ — сабраць найлепшыя маркетынгавыя і рэклямныя творы і зьвярнуць увагу прафэсійнай супольнасьці на такую аксіёму: калі ты беларускамоўны, то ўжо ў трэндзе», — падкрэсьліла адна з арганізатарак фэстывалю Ніна Шыдлоўская.

Сёлета на ўдзел у рэклямным форуме былі падалі 314 работ ад 105 удзельнікаў. Пераможцамі сталі 3 конкурсныя работы, 2 работы атрымалі Гран-пры фэстывалю. У сямнаццаці намінацыях першае месца падзялілі 6 фэстывальных работ, другое — 23 і трэцяе — 35. Пераможцы названыя і ў антыпрэміі «Каша Сувораўская». Імёны пераможцаў стануць вядомыя бліжэй да паўночы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG