«Калі зайсьці на могілкі, надпісы на помніках пераважна на расейскай мове. Нават у вёсках, дзе людзі ніколі не размаўлялі на расейскай мове, на помніку ім напішуць па-расейску. Можа, з могілак распачнем беларусізацыю зямлі нашай?» — заклікае ксёндз Ігар Лашук.