Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія хрысьціяне заклікаюць улады спыніць гвалт


Штодзённая міжканфесійная малітва за Беларусь. 23 сакавіка 2017 году
Штодзённая міжканфесійная малітва за Беларусь. 23 сакавіка 2017 году

Група вернікаў розных хрысьціянскіх канфэсіяў Беларусі выступіла з адкрытым зваротам да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі і ягонай адміністрацыі, Вярхоўнага Суду, Камітэту дзяржбясьпекі, Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства інфармацыі. Яны заклікаюць вышэйшыя ўлады спыніць гвалт, разгорнуты супраць грамадзян краіны.

У лісьце прыводзяцца словы Сьвятога Пісаньня і ў прыватнасьці гаворыцца:

«За што вы б’яце людзей, якія апынуліся бяз працы не па сваёй віне? За што вы б’яце студэнтаў, якія не жадаюць жыць у страху? За што вы б’яце пэнсіянэраў, якія кормяць сваіх беспрацоўных дзяцей са сваіх пэнсіяў? Навошта вы служыце д’яблу, калі кажаце хлусьню з экранаў тэлевізараў? Навошта супрацьстаўляеце беларусаў? Навошта прыдумвляеце ворагаў там, дзе іх ніколі не было?»

«Наперадзе 25 сакавіка, калі многія грамадзяне нашай краіны выйдуць сьвяткаваць Дзень Волі. У выпадку, калі вы стаіце перад выбарам, выканаць незаконны загад на выкарыстаньне гвалту супраць мірных дэманстрантаў або страціць працу, памятайце, нам на гэтай зямлі адведзена кароткае імгненьне ў параўнаньні зь вечнасьцю, і ад нашага выбару залежыць, дзе мы будзем гэтую вечнасьць праводзіць».

Адкрыты зварот разьмешчаны ў сацыяльных сетках інтэрнэт для падпісаньня. Менш, чым за суткі яго падпісалі некалькі сотняў чалавек.

Хрысьціянскія актывісты праводзяць адмысловую штодзённую малітву за Беларусь на плошчы Незалежнасьці ля помніка св. Арханёла Міхала. Яна адбываецца зь 2010 году а 20:00. Гэта малітва хрысціянаў розных канфесіяў.

Хрысьціянскія актывісты плянуюць правесьці адмысловую малітву за Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG