Каля турмы на Акрэсьціна дзяжураць АМАП і спэцслужбы
Бацькі, сваякі і сябры затрыманых на Дні Волі 25 Сакавіка нясуць перадачы ў турму на завулку Акрэсьціна ў Менску. У нядзелю тут былі новыя ўмовы для наведнікаў і журналістаў: перадачы прымалі толькі цягам гадзіны. Падыходы да турмы ахоўвае АМАП, а спэцслужбы ў цывільным здымаюць на камэру.