Як зьмянілася жыцьцё беларускіх пэнсіянэраў за 30 апошніх гадоў — калі абапірацца на лічбы і факты, а не на эмацыйныя суб’ектыўныя ацэнкі?
Усё больш схіляюся да перакананьня, што ў Беларусі няма і ніколі не было цалкам, 100-адсоткава нацыянальных беларускамоўных школ — у тым выглядзе, як існуюць, напрыклад, расейскамоўныя школы ў Расеі ці польскамоўныя — у Польшчы.
Спачатку ў вёсцы закрылі школу. На першым часе бацькі спрабавалі супраціўляцца, потым большасьць зьмірылася з тым, што давядзецца вазіць дзяцей у іншую вёску за шэсьць кілямэтраў. Тыя, хто не зьмірыўся, проста зьехалі адсюль.
Мой знаёмы «дармаед» Віктар пра новы прэзыдэнцкі дэкрэт даведаўся з майго тэлефанаваньня. І вельмі ўзрадаваўся, што ад яго нарэшце адчэпяцца і ня будуць больш спаганяць «дармаедзкі» збор.
Калі я гляджу на мапу гіпатэтычнай Вяйшнорыі, у мяне ўзьнікае вялікі сумнеў у тым, што ейныя абрысы прыдуманыя выпадкова, а аўтары ідэі служаць у Генштабе беларускіх Узброеных сілаў.
Упершыню за досыць працяглы час беларускі рубель абясцэніўся адразу адносна трох валют так званага «кошыка», у тым ліку і да расейскага рубля.
У савецкую эпоху агульная колькасьць групоўкі войскаў на тэрыторыі БССР складала больш за 280 тысяч вайскоўцаў і іншых службоўцаў. Канцэнтрацыя вайсковых часьцей і злучэньняў была самая высокая ў Эўропе. Вайскоўцы разам са сваімі семʼямі (а семʼі тады былі немалыя) складалі дзясятую частку насельніцтва Беларусі.
Размаўляем зь землякамі-аднавяскоўцамі пра цяперашнія заробкі на вёсцы. Чую ў асноўным нараканьні. Амаль усе, хто маладзейшы, зайздросьцяць пэнсіянэрам. 200 рублёў (а гэта звычайная па вясковых мерках пэнсія) у калгасе ня кожны месяц заробіш.
Сёлета Дзень Волі ў Беларусі ня надта падобны да сьвята. Дзясяткі апазыцыйных актывістаў адмыслова да гэтай даты былі кінутыя ў турмы. Улада перапалохана грамадзкай актыўнасьцю і робіць усё магчымае, каб 25 сакавіка людзі ня выйшлі на вуліцы і плошчы.
Напалоханая грамадзкімі пратэстамі, улада хутка замарозіла «дармаедзкі» дэкрэт, аднак на масавасьць мітынгаў і шэсьцяў гэта мала паўплывала. Людзі ў розных рэгіёнах Беларусі працягваюць выходзіць на вуліцы і плошчы.
Дармаеды (або, як іх называе ўлада, «сацыяльныя ўтрыманцы) пасьля ўвядзеньня для іх адмысловага падатку сталі надзвычай палітычна актыўнымі. На працягу мінулых тыдняў масавыя акцыі пратэсту адбыліся нават у тых беларускіх гарадах, дзе іх не было з пачатку 90-х гадоў. Гэтая тэма актыўна абмяркоўваецца і сярод аўдыторыі Радыё Свабода.
Ці сапраўды ў Беларусі пасьля дваццаці трох гадоў так званай «стабільнасьці» насьпяваюць зьмены?
Новая перадача сэрыі «Паштовая скрынка 111».
Больш як 400 тысяч беларускіх грамадзян улады залічылі ў «дармаеды» і абавязалі іх заплаціць так званы «збор» за сацыяльнае ўтрыманства — 360 рублёў з кожнага. 20 лютага сканчаецца тэрмін, калі гэты збор павінен быць сплачаны. Нягледзячы на суворыя пакараньні, якімі пагражаюць тым, хто аслухаецца, большасьць «дармаедаў» плаціць пакуль што не жадае. А многія ўвогуле ўзяліся ладзіць пратэсты супраць чарговага пабору.
Навіна пра тое, што Масква ўсталёўвае памежную зону ўздоўж усяго адрэзку мяжы зь Беларусьсю, выклікала вялікі розгалас у беларускім грамадзтве. Асабліва адметны той факт, што рашэньне пра памежную зону прынятае не прэзыдэнтам Пуціным, а кіраўніком расейскай ФСБ.
Апошнім часам у пошце Свабоды прыкметна больш допісаў з развагамі пра тое, чаму Беларусь сутыкнулася з такімі складанымі эканамічнымі праблемамі, як доўга працягнецца гэтая паласа выпрабаваньняў і ці нельга было яе пазьбегнуць.
Распачатая летась уладамі кампанія супраць так званых «дармаедаў» набыла цяпер у Беларусі шырокі розгалас. Больш як 400 тысяч беларускіх грамадзянаў атрымалі з падатковых інспэкцыяў паведамленьні пра тое, што павінны заплаціць дзяржаве за сваё сацыяльнае ўтрыманства па 360 рублёў. Для многіх беларускіх сем’яў (асабліва вясковых) гэта — значная сума, якая перавышае памер месячнай пэнсіі, а для шмат каго — і заробку.
Тэма, якая дзесяцігодзьдзямі нязьменна гучыць у пошце Свабоды — лёс беларускай мовы, прычыны і наступствы яе заняпаду ў дзяржаве. Цікавасьць да гэтай праблемы прыкметна ўзмацнілася апошнім часам — у сувязі з тым, што нават самыя сьціплыя крокі беларускіх чыноўнікаў у справе падтрымкі беларускай мовы выклікалі рэзка адмоўную рэакцыю ў Маскве.
Уладзімер Арлоў падарыў майму шасьцігадоваму сыну сваю толькі што выдадзеную кнігу «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касьцюшкі» з аўтарскім надпісам: «Дарагому Валянціну Валянцінавічу зычу шчасьця ў сваёй Айчыне!» Малы то парываецца занесьці кнігу ў школу, каб пахваліцца перад аднаклясьнікамі, то цэлы дзень сноўдаецца па кватэры зь цяжкім томам у руках, раз-пораз падыходзячы да мяне з пытаньнямі: «А гэта хто?», «А тут што?».
Пошта першых тыдняў 2017 году застаецца пераважна падсумавальнай і віншавальнай. Слухачы і наведнікі сайта Свабоды азіраюцца на пражыты год і спрабуюць спрагназаваць, якая будучыня ўсіх нас чакае.
Загрузіць яшчэ