Генадзь Бураўкін: “Калі б ён не прыкрываў многіх нашых справаў, будучы ў ЦК кампартыі, то нам бы многае ня тое што не ўдалося, а нам бы многае проста не дазволілі”.
Сёньня ў Менску пачаўся пяты міжнародны фэст лялечных тэатраў. У афішы — больш за дваццаць спэктакляў.
Якія шэдэўры ўсясьветнай літаратуры перакладзеныя і выдадзеныя ў Беларусі апошнім часам без удзелу дзяржавы? Ці карыстаюцца яны чытацкім посьпехам?
“Для мяне самае галоўнае ў гэтым сьвеце — любіць. Тым больш што я веру, што любоў бывае толькі ўзаемнай. Калі ты любіш гэты сьвет — ён табе адплачвае сваёй любоўю”.
Сёньня ў менскім Палацы мастацтва адбылася прэзэнтацыя анталёгіі паэзіі сьвету ў беларускіх перакладах ХХ стагодзьдзя “Галасы з-за небакраю”.
24 верасьня а 18.00 у менскім Палацы мастацтва адбудзецца прэзэнтацыя фундамэнтальнай анталёгіі ўсясьветнай паэзіі ў беларускіх перакладах пад назовам “Галасы з-за небакраю”.
Сёньня ўвечары ў сталічным Палацы мастацтва пройдзе прэзэнтацыя кнігі “Цень гобліна”. Яе аўтар Валеры Казакоў да гэтага напісаў і выдаў каля дзясятка кніг паэзіі, прозы і публіцыстыкі, але ягонае імя беларускаму чытачу амаль невядомае. Ураджэнец Магілёўшчыны жыве, працуе, піша і выдаецца ў Маскве. “Цень гобліна” – першая кніга Валер’я Казакова на роднай мове.
Сёньня ўвечары яны вызначылі ў сваіх шэрагах найлепшых творцаў. Гэтым завяршылася першая беларуская біенале ў сталічным Палацы мастацтва.
Сёньня ў Менску ў гістарычнай майстэрні на вуліцы Сухой адбылася прэм’ера новага дакумэнтальнага фільма пра Курапаты.
Сёньня ў менскай арт-галерэі “Падземка” адбылася прэзэнтацыя сёмага нумару альманаху сучаснай беларускай культуры “pARTisan”. Ягоная скразная тэма – лузэрства. Што гэта такое і чым адметнае лузэрства беларускае ў прыватнасьці?
Сёньня ў Менску на цьвінтары ля касьцёлу на Залатой Горцы адбыўся мастацкі пленэр.
21 верасьня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы пройдзе сьвяточная імпрэза з нагоды 50-годзьдзя Віктара Манаева.
Зьбег лічбаў “8” у сёньняшняй даце дырэктар Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі Ўладзімер Пракапцоў пачаў адзначаць раней за арганізатараў Алімпіяды ў Пэкіне. Пакуль тыя чакаюць вечаровай восьмай гадзіны, восьмай хвіліны і восьмай сэкунды, ён у аналягічны час, толькі раніцай, распачаў урачыстасьці з нагоды дзьвюх сваіх юбілейных датаў: 55-га дня народзінаў і 10-годзьдзя дырэктарства.
“Заснавальнікам БНР прысьвячаецца” – пад такім назовам сёньня ў Менску ў сядзібе партыі БНФ адчынілася мастацкая выстава.
Першыя спробы ўнармаваць беларускі правапіс рабіліся яшчэ сто гадоў таму Эдвардам Будзькам, Баляславам Пачопкам, Антонам Луцкевічам, Янкам Станкевічам і Рудольфам Абіхтам.
З дваццаці дзьвюх “главаў” новай рэдакцыі “Правілаў беларускай артаграфіі і пунктуацыі” распрацоўшчыкі вылучылі сямнаццаць найбольш істотных зьменаў.
Чым быў зьвязаны Салжаніцын зь Беларусьсю?
Паэт Уладзімер Някляеў лічыць, што творчасьць Салжаніцына яшчэ не да канца ацэненая.
Палітык і літаратар Лявон Баршчэўскі пазнаёміўся з творамі А. Салжаніцына праз радыё.
Генадзь Бураўкін шкадуе, што ня быў блізка знаёмы з Салжаніцыным.
Загрузіць яшчэ