На справаздачна-выбарным зьезьдзе Беларускага ПЭН-цэнтру новым старшынём абраны паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.
12 сьнежня адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе”. Яе склалі мэмуары першага амбасадара незалежнай Беларусі ў Нямеччыне, дэпутата Вярхоўнага Савету XII скліканьня, мовазнаўцы Пётры Садоўскага.
У “Падземцы” прэзэнтавалі аўдыёкнігу зь вясёлымі народнымі гісторыі на сур’ёзныя тэмы жыцьця сучаснай Беларусі і беларусаў.
Сваімі чытацкімі ўражаньнямі ад кнігі Пётры Садоўскага “Мой шыбалет”, якая выйшла ў выдавецкай сэрыі нашага радыё “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе”, дзеліцца старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру паэт Уладзімер Някляеў.
Прэзэнтацыя кнігі Пётры Садоўскага “Мой шыбалет” адбудзецца 12 сьнежня. А сёньня мы прадстаўляем першыя чытацкія водгукі на новую кнігу. Слова старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесю Пашкевічу.
Яго зьняў рэжысэр Сяргей Ісакаў па сцэнары Уладзімера Халіпа. Навуковым кансультантам фільму быў гісторык Уладзімер Ляхоўскі.
Адбылася цырымонія ўганараваньня ляўрэатаў літаратурнай прэміі “Залаты апостраф”. <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />
Нагода для сьвята — ганараваньне новых ляўрэатаў незалежнай літаратурнай прэміі “Залаты апостраф” і прэзэнтацыя новых кніг бібліятэчкі недзяржаўнага часопіса “Дзеяслоў”.
19 лістапада ў Слоніме пасьля цяжкай і працяглай хваробы памёр Алег Лойка. Знанаму беларускаму паэту і літаратуразнаўцу, адкрывальніку і выхавальніку некалькіх пакаленьняў айчынных літаратурных талентаў ішоў 78-ы год.
14 лістапада ня стала Аляксандра Дракахруста. Сьмерць засьпела яго празь сем дзён пасьля таго, як паэт, перакладчык і журналіст адсьвяткаваў сваё 85-годзьдзе.
У пятніцу пасьля цяжкай хваробы на 78-м годзе жыцьця памёр Генадзь Кісялёў. Гісторык і літаратуразнавец пакінуў па сабе славу першаадкрывальніка таямніц беларускага пісьменства.
У Вільні выйшла анталёгія беларускай паэзіі ў перакладзе на літоўскую мову. Выданьне ініцыяваў Саюз пісьменьнікаў Літвы пры фінансавай падтрымцы МЗС гэтай краіны.
Пачатак новага гістарычнага раману Вольгі Іпатавай, вершы розных гадоў Ніла Гілевіча, працяг дакумэнтальнай кнігі Сяргея Шапрана пра Васіля Быкава.
Адбыўся Х зьезд ТБМ імя Францішка Скарыны. На ім прысутнічалі 105 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны, якія прадстаўлялі 5 393 сяброў арганізацыі.
26 кастрычніка ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну Гомельшчыны будзе ўрачыста адкрыты помнік Анатолю Сысу.
30 кастрычніка спаўняецца 20 гадоў з часу першай масавай акцыі ў гонар памяці продкаў “Дзяды”. Пра той дзень -- літаратар і выдавец Адам Глобус.
Гэта першая кніга беларускага аўтара ў Швэцыі, якая перакладзена непасрэдна зь беларускае мовы.
На радзіму легендарнага мастака ў засьценак Пунькі, што на Глыбоччыне, выправіліся дзеячы культуры і грамадзкія актывісты з усяе Беларусі.
У ім бяруць удзел каля 90 арганізацый і больш за 200 чалавек зь Беларусі, Украіны, Расеі, Нямеччыны, Швэцыі, Даніі і Польшчы.
Загрузіць яшчэ