Сёньня ў менскай галерэі “Падземка” адбылася прэзэнтацыя аўдыёкнігі “Народныя фрашкі”. Гэта супольны праект сцэнарыста Ўладзіслава Ахроменкі, перакладчыцы і паэткі Марыі Мартысевіч, музыкі Аляксандра Сапегі і журналіста Севярына Квяткоўскага. Яны распавядаюць вясёлыя народныя гісторыі на сур’ёзныя тэмы жыцьця сучаснай Беларусі і беларусаў.
Аўтар ідэі, рэдактар, куратар і выдавец аўдыёкнігі — Севярын Квяткоўскі. Заклік дасылаць яму міні-апавяданьні і замалёўкі са штодзённасьці ён зьмясьціў на вокладцы сваёй кнігі “Фрашкі да пляшкі”, якая выйшла летась у традыцыйным папяровым фармаце. Адгукнулася некалькі дзясяткаў аўтараў, чые гісторыі і склалі зьмест “Народных фрашак”. Атрымаўся адмысловы народны працяг кнігі спадара Квяткоўскага зь ягоным актыўным удзелам.
“Гэта абсалютна асобны праект. Усё новае, ніякіх паўтораў. Там ёсьць бонус-трэк, дзе я начытваю свае гісторыі з кніжкі „Фрашкі да пляшкі“, але гэта, паўтараю, бонус-трэк. А „Народныя фрашкі“ — цалкам самастойны, унікальны праект”, — зазначыў Севярын Квяткоўскі.
На дыску — міні-расповеды больш як дваццаці аўтараў. Творы тых, хто прыслаў спадару Квяткоўскаму іх пад псэўданімамі, чытае актор Дзяніс Тарасэнка. Тыя, хто падпісаўся сапраўдным імем, чытаюць свае творы самі. Гэта — аўтар ідэі ўласнай пэрсонай, паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч, сцэнарыст Уладзіслаў Ахроменка і музыка Аляксандар Сапега. Уражаньні спадара Сапегі ад працы над дыскам:
“Усе гэтыя фрашкі я расказваю дзесьці там у кампаніі заўжды. Але ж у кампаніі пад чарку — гэта адна справа, іншая — калі ты сядзіш перад мікрафонам і на табе такі цяжар… Я калі ішоў на студыю, то мне здавалася, што гэта ня вельмі цяжкая праца, але ж давялося паперапісваць там не адзін раз…”
Дыск аформлены дызайнэрам Міхалам Анемпадыставым. Усе выходныя зьвесткі пададзеныя беларускай лацінкаю. Яшчэ адна цікавінка — на вокладцы зьмешчана папярэджаньне: “Увага! CD утрымлівае ненарматыўную лексыку!”