75-гадовы юбілей сьвяткуе Кастусь Цьвірка. Літаратар, які адкрыў чытачам цудоўную польскамоўную паэзію беларускіх паэтаў XIX стагодзьдзя, a ў 1996 годзе стварыў унікальны выдавецкі праект — “Беларускі кнігазбор”.
Пляменьнік расстралянага бальшавікамі паэта дасьледчык рэпрэсій у Беларусі Леанід Маракоў лічыць, што такой непавагі да памяці яго родзіча не было за ўсе гады пасьля яго рэабілітацыі.
Беларуская тэатральная грамада традыцыйна адзначае свой прафэсійны дзень фэстам “Белая вежа” і ўручэньнем прызоў “Крыштальная Паўлінка”, “Крыштальная кветка” і “Крыштальны анёл”. Фэст адбываецца гэтымі днямі ў Берасьці, а ўрачыстая цырымонія ганараваньня крышталёвымі прызамі пройдзе сёньня ўвечары на сцэне Тэатру беларускай арміі.
Сёньня ў Менску была ўручаная літаратурная прэмія “Залаты апостраф”, заснаваная часопісам “Дзеяслоў” Імёны новых ляўрэатаў былі агучаныя непасрэдна на самой цырымоніі.
Літаратурную прэмію “Гліняны Вялес” за лепшую кнігу мінулага году атрымаў пісьменьнік Барыс Пятровіч.
20 сакавіка ў мэмарыяльнай залі Дому літаратара адбылася вечарына памяці пісьменьніка Валянціна Тараса. Ён памёр 13 лютага, на 80-м годзе жыцьця.
Паэт, празаік, публіцыст, перакладчык, кінасцэнарыст, віцэ-прэзыдэнт Беларускага ПЭН-цэнтру, апошні беларускі пісьменьнік з кагорты малалетніх партызан і вальнадумных шасьцідзясятнікаў пакінуў гэты сьвет 13 лютага.
Выйшла кніга “Браты Гарэцкія”. Яе аўтар – акадэмік і грамадзкі дзеяч Радзім Гарэцкі – сабраў усе зьвесткі пра свайго знакамітага бацьку, навукоўца Гаўрылу Гарэцкага і дзядзьку, знанага пісьменьніка Максіма Гарэцкага.
“Кнігарня пісьменьніка” — пад такім назовам Саюз беларускіх пісьменьнікаў вырашыў запачаткаваць сваю выдавецкую сэрыю. У ёй пабачаць сьвет кнігі тых літаратараў, якіх не друкуюць дзяржаўныя выдавецтвы.
Саюз беларускіх пісьменьнікаў стаў членам Эўрапейскай пісьменьніцкай рады, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Брусэлі, і Асацыяцыі балтыйскіх пісьменьніцкіх саюзаў з цэнтральным кіраўніцтвам ў Швэцыі.
Cёньня ў Менску мае быць прэзэнтацыя кнігі “Дарога і шлях”. Гэта SMS-п’еса. Яе аўтары -- філёзаф Алесь Анціпенка і паэтка Аксана Спрынчан.
Сёньня – Міжнародны дзень пісьменьніка. Рашэньне пра адзначэньне 3 сакавіка Міжнароднага дня пісьменьніка прыняў у 1986 годзе 48 кангрэс ПЭН-клюбу.
Сёньня ў Менску ў фальварку “Добрыя мысьлі” адбудзецца першая вечарына з нагоды выхаду дыску “Начная чытанка-2”, на якім прадстаўленыя літаратурныя творы, што прагучалі на нашым радыё цягам 2007-2008 гадоў.
Шмат новага знойдуць чытачы нас старонках 38-га нумару часопісу “Дзяслоў”. А яшчэ пабачаць і новыя літары беларускага альфабэту.
Сёньня зьявілася з друку кніга, якая пад адной вокладкай сабрала дзесяць саматужных выданьняў сяброў нефармальнага літаратурнага руху Бум-Бам-Літ.
У рыма-каталіцкай парафіі сьвятых Сымона і Алены ў Менску выйшла кніга “Так хацеў Бог!”, прысьвечаная фундатару Чырвонага касьцёлу Эдварду Вайніловічу.
У выдавецтве “Смэлтак” выйшаў энцыкляпэдычны даведнік “Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і сьвецкія асобы Беларусі. 1917 — 1964”.
15 лютага ў Менску на Паўночных могілках пахавалі публіцыста, паэта і перакладчыка, намесьніка старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру Валянціна Тараса.
На прэзэнтацыю сёньня трапіла толькі некалькі асобнікаў выданьня, бо за два папярэднія дні працы выставы прывезеная частка накладу цалкам разышлася.
Загрузіць яшчэ