Дзень народзінаў Уладзімера Караткевіча ў Віцебску традыцыйна адзначаюць ускладаньнем кветак да помніка пісьменьніку.
26-га лістапада — дзень народзінаў Уладзімера Караткевіча, беларускага пісьменьніка, паэта, драматурга. Ён нарадзіўся ў 1930-м годзе ў Воршы, і ў ягоным родным горадзе бадай як нідзе больш шануюць памяць славутага земляка.
На выезьдзе з бадай што самага вядомага курортнага гораду Беларусі ўзбоч дарогі стаіць дамок, змураваны зь вялікіх валуноў. Зграбны двухпавярховік нельга не заўважыць: ён такі адзін, і стаіць на самым беразе вялікага возера Дрывяты.
Цягнік № 739 Менск — Полацак і № 740 Полацак — Менск цяпер будзе спыняцца ў Параф’янаве (Пархвенаве), хаця спачатку кіраўніцтва чыгункі гэтага не плянавала.
10 лістапада быў вынесены прысуд у крымінальнай справе, распачатай супраць мясцовага жыхара за распаўсюд агітацыйных матэрыялаў экстрэмісцкага зьместу і парнаграфічных матэрыялаў, незаконны выраб і захаваньне выбуховых рэчываў і самаробных выбуховых прыстасаваньняў.
У Віцебску фантан «Зьліцьцё трох рэк» будзе перанесены ў іншае месца, бо ён разьмешчаны на гістарычнай тэрыторыі, дзе заплянавана аднаўленьне зруйнаванага ў 1961-м годзе касьцёла сьвятога Антонія.
12 лістапада 2014 году грамадзкасьць упершыню даведалася пра месца расстрэлаў пад Віцебскам, каля вёсак Хайсы і Дрыкольле.
Мэталічны крыж устаноўлены на ўскрайку лесу каля вёскі Хайсы, дзе роўна тры гады таму былі знойдзеныя чалавечыя парэшткі ў невядомых масавых пахаваньнях.
Суд Глыбоцкага раёну прызнаў журналіста Зьмітра Лупача вінаватым паводле артыкулу 22.9 КаАП («Незаконны выраб прадукцыі СМІ») за сюжэт «Глыбоцкую згушчанку далучылі да заводу, адкуль усе ўцякаюць».
Справай аднаўленьня помніка архітэктуры апякуецца ксёндз Вячаслаў Барок. Праект рэканструкцыі, дасланы ў Міністэрства культуры, быў падтрыманы. Адзіная ўмова міністэрства — каб копія старажытнага будынку стала крыху ўбок ад гістарычнага месца.
«Ён хацеў разыграць сапраўдны спэктакль. Прыехаць на концы, у атачэньні рэвалюцыйных матросаў. Выступіць, як гэта рабіў Ленін. Аднак ягоныя сябры не падтрымалі такую ідэю».
Пляны па ўсталяваньні помніка Леніну да 100-х угодкаў Кастрычніцкага перавароту агучыў пару месяцаў таму старшыня Глыбоцкага райвыканкаму Алег Морхат.
Да 100-годзьдзя Кастрычніцкага перавароту віцебскія музэі стварылі экспазыцыі, прысьвечаныя Ўладзіміру Леніну. Набыўшы квіток коштам 1 рубель глядач можа пазнаёміцца з фондамі прыватных калекцый, сабраных аматарамі «ленінскай тэмы». Пакуль ахвотных глядзець — няшмат.
31-гадовая ўраджэнка Віцебску, якая нарадзіла дома і страціла немаўля, абскардзіла вырак, абвешчаны 7 верасьня ў Чыгуначным раённым судзе гораду.
У Віцебску заўчасна спыніла працу выстава «Час жанчын». Падставай да такога рашэньня стаў адзін з экспанатаў у выглядзе Ленінавай галавы.
2 лістапада, на Дзяды, прадстаўнікі дэмакратычных супольнасьцяў Віцебску і Гомля адведалі могілкі ды месцы сталінскіх расстрэлаў, дзе ўзгадалі беларускіх герояў і пакутнікаў.
Малебен каля крыжа, усталяванага ў памяць пра ахвяраў сталінізму, даўно ўжо стаў традыцыйнай восеньскай імпрэзай для полацкіх грэка-каталікоў і звычайных гараджанаў.
Упершыню за 100 гадоў у Віцебску адкрылася новая сынагога. Будынак, дзе апошнія 25 гадоў маліліся віцебскія габрэі, быў звычайным жылым домам, які ня мог выконваць усіх належных функцыяў.
Сёньня ў віцебскай юдэйскай грамадзе «Дом Ізраілю» каля 50 прыхаджанаў. Хаця ў сынагогу прыходзіць і болей. Дасюль адзіным дзейным культавым будынкам была сынагога на вуліцы 1-й Калгаснай.
Журналісту Зьмітру Лупачу з Глыбокага ўручылі позву ў міліцыю: ён мае даць тлумачэньні наконт сюжэту «Глыбоцкую згушчонку далучылі да заводу, адкуль усе ўцякаюць», паказанага на тэлеканале Белсат.
Загрузіць яшчэ