Прадстаўнікоў апазыцыі не ўключылі ў склад Гомельскай абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Пасяджэньне па фармаваньні камісіі прайшло 27 верасьня.
У Баранавічах разьвіталіся з загінулымі 23 верасьня лётчыкамі 61-й зьнішчальнай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Сяргеем Каваленкам і Аляксандрам Жыгайлам.
Пасол Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў зьдзіўлены паведамленьнямі некаторых СМІ аб тым, што цана газу для Беларусі ў 2011 годзе можа скласьці 250 даляраў за тысячу кубамэтраў.
Прадстаўнікі міжнароднай журналісцкай супольнасьці рэкамэндуюць уладам Беларусі, Украіны і Расеі ўзмацніць заканадаўчую абарону журналістаў.
Беларуская апазыцыя прапануе Эўрапарлямэнту правесьці слуханьні аб зьнікненьні палітыкаў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі, бізнэсмэна Анатоля Красоўскага і журналіста Дзьмітрыя Завадзкага.
Лідэр аргкамітэту для стварэньня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) заявіў у інтэрвію БелаПАН аб “высокай імавернасьці” свайго вылучэньня кандыдатам на пасаду прэзыдэнта.
Упаўнаважаны па правах чалавека пры МЗС Нямеччыны Маркус Лёнінг заклікаў прэзыдэнта Беларусі правесьці прэзыдэнцкія выбары ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі.
Менгарвыканкам падтрымаў падрыхтаваны грамадзкасьцю праект аднаўленьня гістарычнай забудовы цотнага боку вуліцы Гандлёвай. Аб гэтым паведаміў старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.
Сёньняшняя сытуацыя з правамі чалавека напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі лепшая, чым перад апошнімі электаральнымі кампаніямі, але перамены да лепшага зусім не сыстэмныя.
Паўабаронца беларускай футбольнай зборнай Антон Пуціла, які нядаўна перайшоў зь менскага "Дынама" ў нямецкі "Фрайбург", папрасіў сваіх новых працадаўцаў пісаць яго прозьвішча па-беларуску.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі затрымалі шасьцёх актывістаў анархісцкага руху па справе аб выбуху каля расейскай амбасады.
Па-ранейшаму невядомы лёс крымінальнай справы, распачатай у Беларусі ў дачыненьні да кіраўніка коннай паліцыі Вільнюса Лаймонаса Банкаўскаса.
У Беларусі будзе філіял Ерэванскага завода па вытворчасьці каньячнай прадукцыі. Дамоўленасьць аб гэтым дасягнута на сустрэчы А.Лукашэнкі з кіраўніком канцэрна "Мульты Груп".
Пра гэта заявіў намесьнік старшыні камітэту замежных справаў, абароны і бясьпекі сэнату Чэскай Рсэпублікі Томаш Ірса 20 жніўня ў Менску.
Тэрмін утрыманьня пад вартай літоўскага паліцыянта Лайманаса Банкаўскаса працягнуты да 10 сутак. Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Беларусі Аляксандар Антановіч.
Урад Кіргізстану вывучае пытаньне аб мэтазгоднасьці ўваходжаньня ў Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расеі. Пра гэта 19 жніўня паведаміў журналістам першы віцэ-прэм'ер краіны Амангельды Мураліеў.
Ад 1 верасьня ў беларускіх школах плянуецца ўвесьці тры ўрокі замежнай мовы на тыдзень. Пра гэта паведаміў намесьнік міністра адукацыі Казімір Фарыно на прэс-канферэнцыі.
Аргкамітэт партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" пачынае кампанію ў абарону касьцёла Святога Язэпа і комплексу кляштара бернардынцаў у Менску і за вяртаньне будынкаў вернікам.
Беларусь заключыла інвэстыцыйную дамову з прыватным прадпрыемствам "МСП-Ойл" аб будаўніцтве беларуска-расейскай кампаніяй "Ферэйн" фармацэўтычнага прадпрыемства ў Менску.
16 жніўня ў сьвеце адзначаюць Міжнародны дзень бяздомных жывёл. Ініцыятарам заснаваньня такога дня выступіла Міжнароднае таварыства правоў жывёл (ISAR, ЗША).
Загрузіць яшчэ