Суполка "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" накіравала ў Генпракуратуру, ФСБ і іншыя дзяржаўныя органы Расеі зварот з просьбай праверыць факты ціску на адміністрацыю сеткі "Вконтакте" з боку беларускіх уладаў.
Пасол Беларусі ў Расеі Васіль Даўгалёў указаў дырэктару тэлекампаніі "Россия" Антону Златапольскаму на "антыбеларускі характар" праграмы Уладзіміра Салаўёва "Поединок", якая выйшла ў эфір 30 чэрвеня.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўвечары 30 чэрвеня апублікавала дадзеныя пра затрыманых за ўдзел у акцыях маўклівага пратэсту, што прайшлі па ўсёй краіне. МУС назвала іх "несанкцыянаванымі масавымі акцыямі".
"Газпром" згодны "хоць заўтра" заплаціць 2,5 млрд. даляраў ЗША за 50% акцый "Белтрансгазу", калі Менск ня будзе выстаўляць дадатковых умоваў, заявіў кіраўнік расейскага газавага холдынгу Аляксей Мілер.
У Беларусі ў 2011 годзе будзе працягвацца правядзеньне жорсткай бюджэтнай палітыкі. Пра гэта гаворыцца ў праекце рэформ, якія ўрад і Нацбанк паабяцалі рэалізаваць для атрыманьня крэдыту Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС.
У Берасьці затрыманы каардынатар аргкамітэту партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" па Берасьцейкай вобласьці Зьміцер Шурхай.
Верагоднасьць выдачы "Беларуськалію" крэдыту памерам 1 млрд. долараў на сёньня невялікая, заявіў 28 чэрвеня ў Маскве генэральны дырэктар расейскай кампаніі "Ўралкалій" Уладзіслаў Баўмгертнэр.
Міністар юстыцыі Беларусі Віктар Галяванаў растлумачыў, як трэба паводзіць сябе на масавых мерапрыемствах, не парушаючы грамадзкі парадак
На 10 сутак арышту асуджаны берасьцейскі актывіст Іван Стасюк. Суд Маскоўскага раёну Берасьця прызнаў яго вінаватым у дробным хуліганстве і непадпарадкаваньні патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі.
Праваабарончая арганізацыя "Камітэт абароны журналістаў" (ЗША) патрабуе спыніць судовы перасьлед гарадзенскага карэспандэнта польскай "Газэты Выбарчай" Андрэя Пачобута.
Пытаньні пра канкрэтныя памеры і тэрміны магчымага крэдыту Міжнароднага валютнага фонду для Беларусі яшчэ не разглядаліся. Пра гэта сёньня заявіў кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Крыс Джарвіс на сваёй прэсавай канфэрэнцыі ў Менску.
“Нумары машын былі «прабітыя» па базе і разам з усімі дадзенымі, дыскамі з фатаграфіямі і відэа адпраўленыя ў раённыя ДАІ Менску. І кожнае раённае ДАІ будзе выклікаць «сваіх» парушальнікаў”
Пра гэта паведамілі ў Генэральнай пракуратуры Беларусі і дадалі, што сьледзтва знаходзіцца ужо ў завяршальнай стадыі. У выніку выбуху на станцыі "Кастрычніцкая" 11 красавіка загінулі 15 чалавек, каля 200 былі параненыя.
Абарона Аляксандра Класкоўскага, аднаго зь фігурантаў справы аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня 2010 году, абскардзіла прысуд, вынесены яму судом Ленінскага раёну. Пра паведаміла сястра Класкоўскага Вольга.
Пашкоджаны таксама помнік ахвярам Галакосту. Крымінальная справа па частцы 1 артыкулу 347 Крымінальнага кодэксу (зьдзек з трупа або магілы) распачата Рэчыцкім РАУС 6 чэрвеня.
Захады, якія прымаюцца па стабілізацыі сытуацыі на валютным і спажывецкім рынках і ў эканоміцы Беларусі ў цэлым, абмеркаваныя падчас сустрэчы намесьніка прэм'ер-міністра Сяргея Румаса зь місіяй Міжнароднага валютнага фонду.
Зьезд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) 5 чэрвеня абраў кіраўніцай партыі Ірыну Вештард. За яе прагаласавалі 77 чалавек пры адным голасе "супраць", сямёра ўстрымаліся.
Удзельнікі канфэрэнцыі, якая прайшла 1 чэрвеня ў Cейме Літвы, прапанавалі кіраўніцтву Расеі адмовіцца ад фінансаваньня будаўніцтва беларускай АЭС.
Прадстаўнікі зарэгістраванай у Чэхіі моладзевай арганізацыі "Малады фронт", грамадзянскіх ініцыятыў "Плошча-2010", "Эўрапейская Беларусь" і аргкамітэту руху салідарнасьці "Разам" аб'ядналіся ў Гомелі ў кааліцыю "Наша альтэрнатыва".
Пра гэта 27 траўня ў Менску заявіў журналістам намесьнік міністра замежных спраў Аляксандар Гур'янаў.
Загрузіць яшчэ